На русском языке:
За ночь в Беларусь залетело не менее 8 шахедов – как минимум два были уничтожены
За мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за 8 дронаў-камікадзэ тыпу «шахед». Першая група з 2 адзінак перасекла мяжу з Беларуссю каля 01:08 і рухалася курсам на Гомель.
У 01:34 і 01:36 ночы СПА РФ спрацавала па шахедах, збіўшы як мінімум адзін з іх — жыхары Гомеля чулі выбухі і бачылі ў небе падаючы палаючы шахед.
Пра работу расійскай СПА ноччу пісалі і прапагандысцкія рэсурсы. Верагодна, па «шахедах» працавала падраздзяленне 1530-га зенітнага ракетнага палка УС РФ (в/ч 31458, на ўзбраенні — ЗРК С-400, ЗРПК «Панцыр»), якое дыслакуецца на аэрадроме «Зябраўка» (Гомельскі раён).
Вядома, што шахед упаў на цагляны будынак склада ў Гомелі па 8-му завулку Ільіча, у выніку чаго склад загарэўся. Таксама адзначым, што падчас працы СПА па шахедах у Гомелі не ўключалі сірэны паветранай трывогі
У далейшым шахеды працягнулі заходзіць у паветраную прастору Беларусі: у 02:28, 03:10, 06:47, 06:56 і 07:54. Частка шахедаў вярнулася ва Украіну, іншыя ж адыходзілі ўглыб Беларусі курсамі на Мазыр, Хойнікі і Брагін.
На працягу ўсёй ночы ў небе над Гомельскай вобл. ляталі знішчальнікі ВПС РБ з Баранавіч і запускалі ракеты, спрабуючы збіць шахеды. Каля 02:30 над Хойніцкім раёнам было чуваць некалькі запускаў ракет і бачна трапленне ў шахед.
Такім чынам, паводле звестак «Беларускага Гаюна», з 8 шахедаў, якія заляцелі ў Беларусь уначы 05.09.2024, 2 шахеды былі збітыя (над Гомельскім і Хойніцкім раёнамі), астатнія 6 вярнуліся ва Украіну і/ці зніклі без вестак. Гэта ўжо другі зафіксаваны выпадак баявой працы знішчальнікаў ВПС РБ па беспілотніках, запушчаных УС РФ. І, верагодна, першы выпадак:
- Працы ў беларускім небе расійскай СПА па сваіх «шахедах»;
- Разбурэнняў «на зямлі» ад падзення абломкаў беспілотніка.