На русском языке:
Погибший водитель Прилепина — один из вагнеровцев, задержанных в Беларуси в 2020 году
«Альянс Расследавальнікаў Беларусі» звярнуў увагу, што загінулы кіроўца Прылепіна Аляксандр Шубін быў адным з 33-х вагнераўцаў, якіх напярэдадні выбараў 2020 года затрымалі спецслужбы Лукашэнкі.
Ён 1996 года нараджэння, ураджэнец Луганска і занесены ў базу «Міратворац». У Шубіна быў пазыўны «Злы», яшчэ ў 2020 годзе СМІ пісалі, што раней ён ваяваў у батальёне Суркова-Прылепіна.
«Як паведамляюць сведкі, для Прылепіна той інцыдэнт быў вялікай нечаканасцю і асабістым ударам. Ён не мог зразумець, як свае могуць узяць сваіх, але зараз усё ўстала на свае месцы. Расія апускаецца ў бездань разборак», – піша АРБ.