In English:
We call on Belarusians to take part in the anti-war rally on February 24 for themselves and for those inside the country
На русском языке:
Призываем беларусов выйти на антивоенную акцию 24 февраля — за себя и за тех, кто внутри страны
Мы ўжо ніколі не забудзем той дзень, як і гэты год. За гэты час беларусы ўнутры краіны і ў замежжы разгарнулі сапраўдны антываенны рух: рэйкавыя партызаны, збор і перадача інфармацыі аб перасоўванні ваеннай тэхнікі ворага, інфармацыйная праца. Безумоўна, беларускія валанцёры і добраахвотнікі, абсалютная большасць беларусаў сталі на бок Украіны.
У адказ на гэта Лукашэнка толькі працягваў і павялічваў падтрымку Пуціна і рэпрэсіі супраць беларусаў: тысячы былі затрыманыя, сотні незаконна асуджаныя на вялікія тэрміны, нават за каментары ў сацсетках, за салідарнасць.
Народная лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў, якія пасля 2020 году былі вымушаны пакінуць краіну, заўтра, 24 лютага, выйсці на мітынгі і акцыі салідарнасці з народам Украіны.
«Заўтра будзе год як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі.
Але гэта можна зрабіць за мяжой. Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!», — напісала Ціханоўская.
Калі вы не ў Беларусі, вы можаце далучыцца да антываеннай акцыі. Бярыце з сабой нашыя БЧБ-сцягі і шукайце акцыю ў вашым горадзе на dze.chat
P.s. Калі ў вашым горадзе таксама заўтра будзе акцыя салідарнасці, але яе яшчэ няма на мапе, то пішыце ў @dzechat_bot.