Затрымана Марына Адамовіч — жонка палітвязня Мікалая Статкевіча

Белсат
3 хв.

In English: Maryna Adamovich, the wife of Belarusian political prisoner and ex-presidential candidate Mikalai Statkevich, was arrested
На русском языке: Задержана Марина Адамович — жена политзаключенного Николая Статкевича

Пра затрыманне жонкі палітвязня Мікалая Статкевіча – Марыны Адамовіч паведамляе выданне «Наша Ніва». Па дадзеных праваабаронцаў, сёння, 23 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі як мінімум да 60 сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў. Апроч затрымання Марыны Адамовіч, вядома таксама, што сёння быў затрыманы і 76-гадовы вядомы віцебскі актывіст Барыс Хамайда.

Затрымана Марына Адамовіч — жонка палітвязня Мікалая Статкевіча

Борис Хамайда / Рацыя

Частку людзей пасля ператрусаў затрымліваюць, іншых жа адпускаюць. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што затрыманні некаторых сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў звязаныя з праектам INeedHelpBY, які нядаўна быў прызнаны «экстрэмісцкім». Пра гэта супрацоўнікі КДБ казалі некалькім затрыманым.

Праваабаронцы таксама паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы «фінансаванне» і «удзел у экстрэмісцкіх фармаваннях». Нагадаем, што ініцыятыва INeedHelpBY дапамагае прадуктамі пацярпелым ад рэпрэсій.

Акрамя таго, крыніцы выдання «Люстэркі» распавялі, што сярод тых, да каго сёння прыйшлі сілавікі былі людзі, якія складаліся ў адным з закрытых чатаў, дзе родныя палітвязняў і экс-палітвязні абмяркоўвалі бытавыя пытанні. Па ягоных словах, асабліва цікавіліся тымі, хто ў чаце пісаў пра дапамогу BYSOL.

Папярэдні матэрыял
З французскага аўкцыёну прададуць яхту "беларускага мільярдэра" за €10 млн?
Наступны матэрыял
Школьнікаў і студэнтаў масава зганяюць на выставу, дзе прыхільнікаў дэмсіл называюць ледзь не дэградантамі

Iншыя матэрыялы