На русском языке:
Задержан известный репетитор и преподаватель Евгений Ливянт
Пра гэта паведаміла Mediazona.by. Паводле нашай інфармацыі, гэта здарылася ўчора, 27 снежня. Яўгена забралі наўпрост з урока, які ён вёў.
Яўген Лівянт узначальвае адукацыйную ўстанову «100 балаў», піша «Наша Ніва». Сілавікі вінавацяць педагога, што той нібыта «ўдзельнічаў у перакрыцці дарог і парушэнні парадку, а таксама «рабіў спробу захопу ўлады» — праз удзел у Каардынацыйнай радзе».
У пракуратуры кажуць, што «100 балаў», не з’яўляючыся установай адукацыі, фактычна ажыццяўляла ліцэнзаваную дзейнасць з дапамогай змовы з прыватнай школай «Апельсін». Па гэтым факце праводзіцца асобная праверка.