На русском языке:
Задержаны музыканты Nizkiz
Стала вядома, што ў Магілёве былі затрыманыя трое з 4-х удзельнікаў гурта Nizkiz: вакаліст Nizkiz Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін.
Сілавікі сцвярджаюць, што пасля 2020 года яны пакінулі Беларусь, але вырашылі вярнуцца. На самой справе па інфармацыі праваабаронцаў удзельнікі гурта Nizkiz не пакідалі Беларусь пасля 2020 года. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выяжджаючы з канцэртамі ў іншыя краіны, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
Нагадваем, што пасля арышту ўдзельнікаў гурта прапагандысты напісалі, што музыкі «пакінулі Беларусь пасля падзей 2020 года, а цяпер вырашылі вярнуцца».