Знялі каранцін у турме, дзе ўтрымліваюцца затрыманыя па «справе Зельцэра»

Фота: EnemyOpsBelNews+
1 хв.

In English: Quarantine lifted in the prison where detainees in the «Zeltser case» are held
На русском языке: Сняли карантин в тюрьме, где содержатся задержанные по «делу Зельцера»

У турме №8 у Жодзіне, дзе трымаюць больш за 100 затрыманых па «справе Зельцэра», знялі каранцін, з-за якога ім 1,5 месяца не перадавалі перадачы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Затрыманым больш за 1,5 месяца не перадавалі рэчы першай неабходнасці, яны сядзелі ў тым жа адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Вядома, што ў Жодзіне знаходзяцца 136 чалавек, што былі затрыманыя праз каментары ў сацсетках з нагоды перастрэлкі на Якубоўскага.

Нагадаем, 28 верасня ў адну з кватэр на Якубоўскага, 29 уварваліся сілавікі. Яе жыхар Андрэй Зэльцэр, 32-гадовы супрацоўнік EPAM Systems сустрэў іх стрэлам з паляўнічай стрэльбы і быў смяротна паранены ў адказ. Супрацоўнік КДБ таксама загінуў ад атрыманага ранення.

Папярэдні матэрыял
Белавія не будзе перавозіць грамадзян Афганістана, Ірака, Йемена і Сірыі на рэйсах з Дубая ў Мінск
Наступны матэрыял
Мігранты і сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Панядзелак. Абнаўляецца

Iншыя матэрыялы