Жонка Макея можа ўзначаліць мінскі ТЮГ

TUT.BY
5 хв.

In English: Makei’s wife may head the Minsk Theatre of Young Audience
На русском языке: Жена Макея может возглавить минский ТЮЗ

Рада культурнай салідарнасці паведамляе, што Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача можа ўзначаліць актрыса тэатра і кіно, жонка кіраўніка МЗС РБ Уладзіміра Макея — Вера Палякова.

Летась яна заявіла, што былы кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка нібыта «выцер аб найстарэйшы тэатр краіны ногі і разбурыў яго» і тады ж сказала, што акцёры тэатра, якіх вывеў Латушка — не авечкі, «напэўна, разумелі, што робяць. І я не авечка».

Жонка Макея можа ўзначаліць мінскі ТЮГ

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача

Цяпер жа Палякова можа заняць месца звольненага дырэктара тэатра юнага гледача Уладзіміра Савіцкага, які паставіў на сцэне ТЮГа такія спектаклі, як: «Майго юнацтва крылы» (па паэме Аркадзя Куляшова), «Міхалава зямля» (па «Новай зямлі») «Зацюканы апостал» (па п’есе Андрэя Макаёнка), «Сны аб Беларусі» (па паэзіі Янкі Купалы).

Прычынай звальнення Савіцкага магло стаць тое, што ў снежні мінулага года ён падрыхтаваў спектакль «Кантрольнае сачыненне». Перад прэм’ерай у сацсетках тэатра паведамілі, што паказ пераносіцца з-за хваробы акцёраў. Аднак самі акцёры паведамілі, што спектакль, магчыма, знялі з рэпертуару.

Папярэдні матэрыял
На аднаўленне магілёўскага сабора сабрана амаль 20 000 рублёў
Наступны матэрыял
Facebook выдаліў старонкі курдскага дэпутата і журналіста, якія справакавалі штурм мяжы ў Брузгах

Iншыя матэрыялы