На русском языке:
Жители Гомеля нашли в реке зуб мамонта
Выданне «Штодзень» піша, што жыхар Гомеля разам са сваёй сястрой знайшоў у рачным пяску сапраўдны зуб маманта і вырашыў перадаць яго ў музей.
На старонцы «Гомельскага палацава-паркавага ансамбля», дзе зараз і будзе захоўвацца артэфакт, распавялі, што зуб маманта аказаўся цалкам сцёртым, бо ён з’яўляецца свайго роду жорнам для перацірання ежы.
«З часам зуб жывёлы сціраецца, выпадае, а замест яго зʼяўляецца новы. І так да шасці разоў за жыццё», – піша музей.
Дзе менавіта быў знойдзены зуб – не ўдакладняецца, але «Штодзень» піша, што падчас ачысткі р. Сож каля Гомеля часта знаходзяць косткі маманта. Таксама ёсць гісторыі, што раней у Гомелі знаходзілі і цэлыя біўні мамантаў.