Зінгман і Мазепін пазбавіліся сваіх самалётаў

Unsplash
3 хв.

На русском языке: Зингман и Мазепин лишились своих самолётов

Учора востраў Мэн далучыўся да санкцый Вялікабрытаніі супраць РФ, у адпаведнасці з гэтым урад вострава пазбавіў рэгістрацыі адразу 8 самалётаў звязаных з РФ.

Як паведамляецца на сайце Рэестра самалётаў вострава, рэгістрацыі пазбавіўся борт Embraer Legacy 600 з рэгістрацыйным нумарам M-ABEC, які належыць «зброеваму барону» Аляксандру Зінгману. Акрамя таго, зняты з рэгістрацыі і борт Gulfstream G650 з патрыятычным нумарам M-INSK, які з’яўляецца ўласнасцю расійскага алігарха беларускага паходжання, уладальніка «Уралхім» — Дзмітрыя Мазепіна.

Зінгман і Мазепін пазбавіліся сваіх самалётаў

Знятыя з рэгістрацыі самалёты Embraer Legacy 600 M-ABEC і Gulfstream G650 M-INSK / JetPhotos
Папярэдні матэрыял
Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа выдалены (або заблакаваны)
Наступны матэрыял
На якія формы абароны ў Польшчы могуць прэтэндаваць беларускія бежанцы?

Iншыя матэрыялы