На русском языке:
Зингман присутствовал на встрече Алейника с президентом Кении
Кіраўнік МЗС РБ Сяргей Алейнік падчас візіту ў Кенію 1-3 красавіка правёў сустрэчы з кіраўніком МЗС і міністрам гандлю гэтай краіны, а таксама з прэзідэнтам Кеніі Уільямам Руто.
Характэрна, што МЗС РБ у паведамленні аб сустрэчы апублікавала фота з усімі членамі дэлегацыі РБ, акрамя аднаго – «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана. На гэта звярнула ўвагу выданне Reform.by.
Фота ж «поўнага» складу дэлегацыі РБ на сустрэчы апублікаваў сам прэзідэнт Кеніі ў Twitter.
Нагадаем, у сакавіку мы пісалі, што Кенія збіраецца купіць у кампаніі Зінгмана трактара і іншую тэхніку на $320 млн, а прафінансуе закупку банк звязаны з Банкам развіцця Беларусі. Іншым характэрным момантам зʼяўляецца тое, што за апошні год Зінгман быў у Кеніі мінімум 8 разоў.