In English:
The U.S. blacklisted 3 Iranian aircraft: at least one of them flew to Belarus
На русском языке:
США внесли в «черный список» три иранских самолёта: как минимум один из них летал в Беларусь
Міністэрства гандлю ЗША зробіць больш жорсткім экспартны кантроль у дачыненні да 3-х грузавых самалётаў Boeing 747 іранскіх авіякампаній Iran Air, Mahan Air і Fars Air Qeshm.
Як паведамляе выданне Reuters, прычына ў парушэнні санкцый: іранскія грузавыя самалёты перавозілі ў РФ падсанкцыйныя грузы, у тым ліку электроніку, відавочна парушаючы экспартныя абмежаванні. Цяпер жа гэтыя самалёты ўносяцца ў «чорны спіс» за парушэнні экспартнага кантролю ЗША, дзе ўжо знаходзяцца 183 барты.
Характэрна, што як мінімум адзін з гэтых бартоў быў заўважаны ў Менску. 17 снежня 2021 гады ў MSQ з Тэгерана прылятаў Boeing 747-200F з рэгістрацыйным нумарам EP-FAA авіякампаніі Fars Air Qeshm, якая ўжо на той момант была пад санкцыямі OFAC.
Што да іншай іранскай авіякампаніі – Mahan Air, то ў пачатку ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» адбыліся перамовы аб запуску рэйсаў гэтай авіякампаніі ў Мінск. На перамовах, сярод іншага, прысутнічаў гендырэктар Mahan Air Хамід Арабнеджад, яго намеснікі і прадстаўнікі офіса авіякампаніі ў Маскве.