Зварот Святланы Ціханоўскай да Дня Волі

Фото: офис Светланы Тихановской
3 хв.

З нагоды Дня Волі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

«Незалежнасць – гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбару няма і не можа быць – калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля».

Заўтра Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь». Але, каб святкаваць гэты дзень далей – нам з вамі яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам. Нам трэба:

 Дабіцца вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух.

 Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.

 Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.

 І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці».

Папярэдні матэрыял
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 6-і арганізацый з Беларусі
Наступны матэрыял
Агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 24 сакавіка ад Гаюна

Iншыя матэрыялы