З’явілася інфармацыя, што Віктар Бабарыка трапіў у бальніцу са слядамі збіцця

тг-канал «Віктар Бабарыка»
Абноўлена
Абноўлена: 27 красавіка 2023 13:07
4 хв.

На русском языке: Появилась информация, что Виктор Бабарико попал в больницу со следами побоев

«Рабочы Рух» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што ў ноч з 24 на 25 красавіка з ПК-1 г. Наваполацка Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу са слядамі збіцця.

«Віктар Бабарыка знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі, становішча сярэдняй ступені цяжкасці, вядома, што ў яго пнеўматоракс. Паступіў са слядамі збіцця. Яго нават не пазналі, пакуль не ўбачылі прозвішча таго, хто паступіў», – паведаміў Рабочы Рух.

Інфармацыю аб гэтым пракаментавала Святлана Ціханоўская:

«Сёння ноччу зʼявілася інфармацыя аб тым, што Віктар Бабарыка патрапіў у лякарню са слядамі гвалту.

Мы патрабуем публічна прадэманстраваць у якім ён стане.
Мы патрабуем допуску адвакатаў і сваякоў да яго.

Любыя іншыя дзеянні будуць тлумачыцца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю».

Калі вы штосьці пра гэта ведаеце, просьба ананімна перадаць нам інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў замежжам у @motolko_bot або пішыце нам праз ананімную форму для сувязі на сайце.

Напішыце нам, калі нешта ведаеце пра гэта

Гэтае поле абавязкова для запаўнення

UPD. Сёння праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Калі дакладна гэта адбылося — невядома. Таксама паведамляецца, што доўгі час зімой Бабарыка правёў у ШІЗА.

Памяшканне камернага тыпу — гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі. Там яны маюць права атаварвацца ў турэмнай краме на адну базавую велічыню ў месяц, атрымліваць адну бандэроль на працягу шасці месяцаў і мець штодзённы шпацыр працягласцю 30 хвілін і хадзіць на працу.

Папярэдні матэрыял
Па ўсім свеце беларусы выйшлі на «Чарнобыльскі шлях»
Наступны матэрыял
«Радыё Свабода» пацвердзіла шпіталізацыю Віктара Бабарыкі

Iншыя матэрыялы