In English:
A video of the murder of 37-year-old Ilya Mashytski in Slonim, probably by a traffic police officer, has appeared
На русском языке:
Появилось видео убийства в Слониме 37-летнего Ильи Машицкого, вероятно, сотрудником ГАИ
27 жніўня ў Слоніме каля крамы «Алмі» на праспекце Незалежнасці быў забіты 37-гадовы Ілля Машыцкі, піша «Радыё Рацыя». Хуткая дапамога выратаваць слонімчаніна не змагла, праз пару гадзін ён памёр. У забойстве падазраецца супрацоўнік слонімскага ДАІ.
Яго спачатку затрымалі, але пазней выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Журналісты паведамляюць, што слонімскі РУУС спрабуе замяць справу і факт забойства. Вядома, што інспектар ДАІ ў мінулым атрымаў «крапавы берэт» і мог прымяніць здольнасці не па прызначэнні.
Відэа з камер назірання спрабавалі схаваць, аднак выданне «Медыязона» знайшло і апублікавала відэа бойкі каля крамы «Алмі» ў Слоніме ў раёне 23:00 27 жніўня.
Па словах суразмоўцы «Медыязоны», увечары 27 жніўня 37-гадовы жыхар Слоніма Ілля Машыцкі падышоў да траіх мужчын на стаянцы каля крамы «Алмі» на праспекце Незалежнасці. Адзін з мужчын, якога крыніца называе супрацоўнікам ДАІ, ударыў яго асобе. Пацярпелы ўпаў, пасля чаго трое апанентаў зацягнулі яго ў машыну.
Ілля Машыцкі / Радыё Рацыя
Па словах крыніцы выдання, Машыцкі быў знаёмы з чалавекам, які яго ўдарыў. Ён дадаў, што ў Следчым камітэце распачалі крымінальную справу па факце забойства, але пакуль не апытваюць магчымых сведкаў.