Дар’я Лосік пра 500 дзён зняволення Ігара

Фота з асабістага архіву
5 хв.

In English: Daria Losik on 500 days of Ihar’s imprisonment
На русском языке: Дарья Лосик о 500 днях заключения Игоря

Жонка палітвязня Ігара Лосіка – Дар’я Лосік на сваёй старонцы ў Instagram апублікавала пост звернуты да яе мужа Ігара, які ўжо 500 знаходзіцца ў няволі. Прыводзім яе словы без зменаў.

І так, чарговая сумная дата ў нашым жыцці… Амаль паўтара гады барацьбы за цябе, паўтара гады наша дачка пытае дзе ты цяпер, і калі ж яна нарэшце пайдзе з табой у парк, паўтара гады твае бацькі бачаць цябе толькі на фатаграфіях.

Магу сказаць табе дзякуй, проста за тое, што ты ёсць, і маё жыццё мае сэнс. І не важна, дзе ты зараз знаходзішся! Нават адтуль, ты ўвесь час дорыш мне сваё каханне і падтрымку! Твае лісты, неверагодна кранальныя, поўныя шчырасці і тых пачуццяў, якія ёсць паміж намі, прымусілі б мяне плакаць. Але…я гэтага рабіць ужо не магу. Не, не таму што зніклі пачуцці! А таму што няма часу на слёзы і пакуты, бо трэба ісці далей і ўвасобіць нашу самую галоўную мару ў рэальнасць.

Ведаеш, яны зрабілі шмат памылак, спрабуючы выставіць цябе злачынцам. Іх спробы, каб гэта ўсё даказаць, аказаліся марнымі. Таму, вымушаючы цябе здзяйсняць такія страшныя рэчы як суіцыд і галадоўкі, яны паказваюць СЯБЕ бесчалавечнымі, кожны раз падкрэсліваючы тваю невінаватасць і выстаўляючы на ​​паказ СВАЕ памылкі. А таемны суд – гэта ж проста прамы доказ таго, што ўсё прыдумана.

І я ведаю, што яны не здольныя САМІ прымаць рашэнні, у адрозненне ад мяне ці цябе. Хто ж з нас тады больш нявольны? Мы ці яны? Я ўвогуле мала сабе ўяўляю, як можна жыць, калі табой увесь час кіруюць. Крок налева, крок направа – звальненне, і гэта калі пашанцуе, а калі не – крымінальны артыкул і СІЗА. І ці можна гэта называць жыццём…

Я мяркую, што ў іх галовах часам узнікае пытанне: «А ці правільна я раблю?». Але страх, прыкрыты абыякавасцю, прымушае іх пляваць на ўсе законы і нормы права і ствараць чэрнь, якую мы бачым зараз: канвеер з арыштаў, судоў, крымінальных артыкулаў, катаванняў…

Так ёсць зараз, але так не будзе бясконца.

І ведаеш, каханы, гэтыя 500 дзён, якія яны ў нас скралі, мы навярстаем. Абяцаю ❤️

Папярэдні матэрыял
Аляхновіч і Чалы распавялі, ці атрымаецца «пераседзець» эканамічны крызіс
Наступны матэрыял
Меркаванне. «Нашы грошы» пра рост золатавалютных рэзерваў у кастрычніку

Iншыя матэрыялы