In English:
Opinion: «September 17 is a day that has two sides, and we must remember what followed it and what preceded it.»
На русском языке:
Мнение: «17 сентября — день, у которого две стороны, и надо помнить, что за ним последовало и что предшествовало»
У той самы час, калі беларускае грамадства блізкае да свайго наймацнейшага расколу, ужо другі год 17 верасня ў Беларусі спрабуюць адзначаць «Дзень народнага адзінства».Гісторык і выкладчык Зміцер Цяслюкевіч напісаў калонку, у якой паглядзеў на 17 верасня 1939 года ў гістарычным кантэксце. Гэта калонка аб тым, чаму той дзень цяжка было назваць менавіта «вызваленнем», але бясспрэчна – гістарычным уз'яднаннем тэрыторыі Беларусі. І галоўнае, што да гэтага прывяло і што атрымалі беларусы пасля. Прыводзім словы аўтара без змен.
17 сентября 1939 года стало датой, которая вызывает в обществе большое количество споров. Придание статуса «государственного» лишь усиливает обсуждение этого события и его исторических итогов. Возникает вопрос, является ли 17 сентября тем самым днем для «народного единства»?
На мой взгляд, в таком контексте невозможно рассматривать эту дату без оглядки на события, которые привели к «воссоединению», а именно Рижскому мирному договору 1921 года. Итоги этого договора заложили “бомбу замедленного действия”.
17 верасня 1939 года стала датай, якая выклікае ў грамадстве вялікую колькасць спрэчак. Наданне статусу «дзяржаўнага» толькі ўзмацняе абмеркаванне гэтай падзеі і яе гістарычных вынікаў. Узнікае пытанне, ці з’яўляецца 17 верасня тым самым днём для «народнага адзінства»?
На мой погляд, у такім кантэксце немагчыма разглядаць гэтую дату без аглядкі на падзеі, якія прывялі да «узʼяднання», а менавіта Рыжскага мірнага дагавора 1921 года. Вынікі гэтага дагавора заклалі «бомбу запаволенага дзеяння».
Беларусь не была прадстаўлена на перамовах, нашага голаса там не прагучала. Наша этнічная тэрыторыя была падзелена паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.
Што мы атрымалі ў выніку такога рашэння?
Падзел беларусаў. Раптоўна тысячы сем’яў былі падзеленыя. Парушыўся звыклы ўклад іх жыцця. Гэта стала моцным ударам па насельніцтве, асабліва прыгранічных тэрыторый.
Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора, 1921 год / Аўтар фота невядомы
Немалаважным фактам з’яўляецца тое, што паводле новай Канстытуцыі Польшчы 1921 года беларуская культура, адукацыя, мова атрымлівалі падтрымку. Але насамрэч часта адбывалася наадварот. Асабліва пакутавала беларуская нацыянальная школа, зачыняліся друкаваныя выданні. Сітуацыя стала пагаршацца з 1926 года, калі ў Польшчы адбыўся «травеньскі пераварот», і цэнтральнымі ўладамі стала праводзіцца палітыка «санацыі» (аздараўлення), падчас якой узмацніўся ціск на беларускіх палітыкаў, дзеячаў нацыянальнага руху і прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі.
У турме апынуліся вядомыя дзеячы, такія як Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі і іншыя. Закрываліся беларускія бібліятэкі і школы, сканфіскоўваліся тыражы газет, закрываліся і многія беларускія выданні, а іх рэдактары пераследаваліся. У 1937 годзе была забаронена дзейнасць Таварыства беларускай школы, адной з самых масавых культурна-асветніцкіх арганізацый Заходняй Беларусі. Нярэдкімі былі хваляванні сялян і рабочых у барацьбе за паляпшэнне свайго эканамічнага і сацыяльнага становішча.
А што ў БССР?
Парадаксальна, але якраз у 1920-я гады быў нядоўгі перыяд развіцця нацыянальнай культуры, які больш вядомы пад назвай «палітыка беларусізацыі». Тым часам назіралася актыўная падтрымка палітычнымі ўладамі развіцця беларускай мовы і нацыянальнай школы. Актыўна падтрымлівалася выдавецкая дзейнасць, на кіруючыя пасады павялічылася прызначэнне беларусаў. Але з надыходам канца 1920-х – пачатку 1930-х гадоў усё было згорнута і планамерна знішчана. Пачаўся страшны перыяд палітычных рэпрэсій, знішчэння і разбурэнні ўсяго нацыянальнага.
Падыходзячы да даты 17 верасня 1939 г., што мы маем?
Тэрыторыя БССР у падзеле на Заходнюю і Усходнюю часткі на 1940 год, ужо пасля перадачы Вільні Літве ў кастрычніку 1939 г. / Кішэнны атлас СССР
Да канца 1930-х гадоў беларусам даводзілася няпроста і на захадзе, і на ўсходзе. Але на момант уз’яднання нашых тэрыторый цяжка казаць увогуле пра «вызваленне», як цяпер гэта асабліва падкрэсліваюць улады.
Што атрымалі наўзамен беларусы заходняй часткі пад тэрмінам «вызваленне»?
Прымусовую калектывізацыю, чысткі, рэпрэсіі, насаджэнне адзінай палітычнай сістэмы. Глыбокім і сістэмным чысткам і рэпрэсіям на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі схільныя ўсе бакі жыцця грамадства: эканамічная, сацыяльная, культурная і г.д.
У першыя месяцы пасля ўзʼяднання на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі спецыяльныя чэкісцкія групы, якія займаліся арыштамі і выяўленнем «нядобранадзейных элементаў». Асобна варта згадаць аб масавых дэпартацыях з тэрыторыі Заходняй Беларусі ўглыб тэрыторыі СССР, а гэта як мінімум 100 тысяч чалавек.
Апроч гэтага, можна ўзгадаць і аб ахвярах сярод вельмі вядомых беларусаў, палітычных і нацыянальных дзеячаў. Сярод іх прэмʼер-міністр БНР, адзін з заснавальнікаў газет «Наша Ніва» і «Наша доля» Раман Скірмунт і адзін з лідараў БХД Янка Пазняк, дарэчы, дзед Зянона Пазняка.
Ці такое адзінства патрэбнае беларусам?
17 верасня 1939 г. тэрыторыя стала адзінай. Але пры якіх умовах і якім коштам для насельніцтва Беларусі?
Бо мы памятаем сакрэтныя пратаколы да пакта Молатава-Рыбентропа, у якіх Нямеччына і СССР фактычна падзялілі паміж сабой усю Ўсходнюю Еўропу. Як гэта кладзецца ў святкаванне «адзінства»? Бо мэтай па гэтых пратаколах была не толькі Заходняя Беларусь, але і этнічная тэрыторыя Польшчы. А за некалькі гадоў да гэтага, у 1934 годзе паміж СССР і Польшчай быў падпісаны пакт аб ненападзе.
З гістарычнага пункту гледжання ўз’яднанне нашых тэрыторый – вельмі важны момант. Гэта, мне здаецца, не падлягае сумневу. Але падзеі, якія папярэднічалі гэтаму дню, умовы, у якіх яно адбывалася, кошт, які плаціла насельніцтва за гэтае ўзʼяднанне і наступствы яго, не дазваляюць называць гэта «Днём народнага адзінства».
Гэта «свята» як медаль, у якой два бакі. Адна з іх – гэта кошт гэтага адзінства, а іншая – гэта само адзінства.