Меркаванне. Андрэй Елісееў: «Карты на стале: манаршы статус»

Андрэй Елісееў
4 хв.

In English: Opinion. Andrei Yeliseev: «Cards are on the table: the royal status»
На русском языке: Мнение. Андрей Елисеев: «Карты на столе: монарший статус»

Палітолаг і журналіст-расследавальнік Андрэй Елісееў напісаў пост на сваёй старонцы ў Facebook, у якім ён разважае пра асаблівы статус Аляксандра Лукашэнкі. Прыводзім яго словы без зменаў.

Учора Лукашэнка выклаў усе карты на стол; прамым тэкстам на нарадзе было сказана наступнае: «У рэшце рэшт, раз і назаўжды трэба вызначыцца, што з прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць асноўныя нагрузкі, яму не ўласцівыя як кіраўніку дзяржавы. Што ўрад павінен займацца эканомікай і несці за гэта адказнасць. А адміністрацыя павінна — прабачце за гэтае слова — убіць у галаву людзей, што эканоміка — гэта перш за ўсё ўрад, гэта Галоўчанка, гэта там.

Калі прынятыя нейкія непапулярныя законы і іншыя пытанні заканатворчасці — гэта Андрэйчанка і Качанава, заканадаўчая галіна ўлады. За гэта трэба несці пэўную адказнасць. Калі гэта кадры, ідэалогія, палітыка і іншае — гэта кіраўнік адміністрацыі Сергяенка і яго намеснікі. А так усё і добрае і дрэннае — гэта ўсё звалілі на прэзідэнта…»

Тут нават няма неабходнасці нешта інтэрпрэтаваць і разважаць, бо ўсё сказана адкрыта, і гэта ўсё паказалі дзяржтэлеканалы, што нават некалькі дзіўна. На «прэзідэнта» павінна звальвацца толькі добрае, усё дрэннае — ці то на «ўрад» (сацыяльна-эканамічныя правалы), ці то на яго «адміністрацыю» (кадравыя вушакі), ці то на «парламент» (усе іншыя непапулярныя рашэнні).

Гэта значыць, у рамках новай «канстытуцыі» Лукашэнка, у тым ліку як кіраўнік Прэзідыума УНС, павінен асацыявацца з усім добрым і ні за што дрэннае не несці адказнасці.

Значнасць гэтай учорашняй цытаты толькі ў тым, што ўсё нарэшце сказанае ад першай асобы напроста. У больш прыхаванай форме гэта ўсё ўсплыло яшчэ падчас так званай «Вялікай размовы» ў сакавіку 2019 года, пра што тады падрабязна пісаў:

«Цікавы зрух вялікага наратыву «я сам аднауладна вырашаю як пасланец народа» на «я патрыярх, але вы ўсё таксама ў справе і несяце адказнасць». Ён узнік не цяпер, але ярка выявіўся ў «Вялікай размове». Правёўшы вельмі грубую аналогію, Лукашэнка ўсё больш відавочна прэтэндуе на ролю брытанскай каралевы: жаданне валодаць бязмежным аўтарытэтам і ўладай (у беларускіх рэаліях, дзякуючы цалкам падкантрольным СМІ і ўсіх галін улады) і быць галоўным па змаўчанні, але пры гэтым усю адказнасць за падзеі ў розных сферах адводзіць канкрэтным чыноўнікам або сегментам сістэмы (у тым ліку і праўладным экспертам), якія знаходзяцца пад ім. Гэта замах на нешта большае, чым статус кіруючага «суперпрэзідэнцкай» рэспублікай. Верагодна, у гэтым напрамку Лукашэнка і хацеў бы памяняць канстытуцыю».

Пры гэтым, у адрозненне ад брытанскай каралевы, зразумела, у планах прэрагатыву прымаць усе рашэнні пакінуць менавіта за ім, толькі пытацца — з іншых.

Усё гэта было задумана і прачытвалася задоўга да выбараў 2020 года, якія адбыліся пасля іх адсылкі да неабходнасці «пераменаў» як фармальная прычына новай канстытуцыі — проста пыл у вочы. Мэта — канчаткова «замкнуць» палітычную сістэму, пазбавіць беларускі народ прамых выбараў, даць Лукашэнку пажыццёвы статус «бацькі нацыі» на ўзор цэнтральнаазіяцкіх дэспатыяў і забяспечыць дынастычны транзіт улады ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Андрэй Елісееў пра небяспечны паварот з рыторыкай нянавісці ў Беларусі
Наступны матэрыял
Меркаванне. «Беларускі парадак» пра неграмадзянскую вайну

Iншыя матэрыялы