In English:
Opinion. «Mythology of Belarus» explains Putin’s statement
На русском языке:
Мнение. «Мифология Беларуси» переводит заявление Путина
Тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі» апублікаваў пост, у якой перакладае і тлумачыць, што можа азначаць заява Пуціна пра дыялог афіцыйнага Мінска з апазіцыяй. Прыводзім меркаванне без змен.
З цікавым паведамленнем сёння выступіў Пуцін:
«Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі, хоць і супакоілася ўнутры краіны, але, тым не менш, праблемы ёсць, і мы выдатна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй».
Ясна, што да беларускай «апазыцыі» яму няма ніякай справы. Больш за тое, менавіта з ягонай падачы і дазволу Лукашэнка і рэпрэсаваў усіх сваіх асноўных апанентаў.
Іх Пуцін згадвае толькі тады, калі трэба пагуляць на нервах незгаворлівага партнёра.
Менавіта цяпер, напярэдадні апублікавання варыянта новай Канстытуцыі і падрыхтовак да «рэферэндуму», на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі, толькі дыялогу з апанентамі (а ўсе значныя з іх ужо залічаны ў «тэрарысты») АРЛ і не хапала.
Хутчэй за ўсё, гэта частка даціскання «саюзніка» па прызнанні Крыма.
Гэта значыць пад нявырашанымі праблемамі Пуцін меў на ўвазе нерэалізаваныя дадатковыя саступкі з боку Лукашэнкі, перш за ўсё, датычна адназначнага прызнання Крыма расійскім.
Альтэрнатыўным чытаннем можа быць таксама разуменне пад «апазіцыяй» выключна прарасійскіх асоб і арганізацый, якія падрыхтавалі цэлую кучу сваіх канстытуцыйных прапаноў – пачынаючы ад прапісання Саюзнай дзяржавы і асаблівага значэння ваенна-палітычнага саюза з Расіяй і заканчваючы згадкай у канстытуцыйнай прэамбуле «Старажытнай Русі» вытоку дзяржаўнасці.
У прыватнасці, з такімі прапановамі раней выступіў актывіст Мікалай Сяргееў, які ўдастоіўся ў канцы 2019 года медаля з рук самога Пуціна.