Меркаванне. «Міфалогія Беларусі» пра сілавікоў-шахматыстаў і чэмпіянат 2020 года

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі»
3 хв.

In English: Opinion. «Mythology of Belarus» on security forces-chess players and the championship of 2020
На русском языке: Мнение. «Мифология Беларуси» о силовиках-шахматистах и чемпионате 2020 года

Тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі» апублікаваў пост, дзе гаворыцца пра новага старшыню Беларускай федэрацыі шахмат. Прыводзім меркаванне без зменаў.

Мілітарысцкія тэндэнцыі ў дзяржкіраванні дабраліся і да шахмат: новым старшынёй Беларускай федэрацыі шахмат прызначаны начальнік аддзела кадраў кампаніі «Белавія» Сяргей Сычук. Калісьці ён узначальваў другі аддзел упраўлення асабістай аховы службы бяспекі Лукашэнкі, і яго ўказам яшчэ ў 2005 годзе быў удастоены звання палкоўніка.

Выдатны выбар, усяго пара-тройка пытанняў:

  • Якое шахматнае званне ці разрад у спадара Сычука?
  • Ці сочыць спадар Сычук з чэмпіянатам свету па шахматах, які праходзіць у гэтыя дні, і як ацэньвае ладзейны эндшпіль у другой гульні Карлсэ на і Няпомняшчага?

Цікавы факт: апошні шахматны турнір, у якім браў удзел спадар Сычук, адбыўся ў жніўні 2020 года і называўся «Выбары прэзідэнта Беларусі».

Там ён узначальваў адну з адабраных адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Мінска каманд, а менавіта выбарчую камісію №33 (размяшчалася ў гімназіі №50).

Амаль усе члены камісіі, хоць «па паперах» ішлі ад усялякіх праўладных грамадскіх арганізацый і партый, былі супрацоўнікамі кампаніі «Белавія». Ну а Сычук, нагадаем, кіраўнік аддзела кадраў «Белавія». Ужо цікава, праўда?

Назіральнікі зафіксавалі на ўчастку тузін парушэнняў, у тым ліку завышаную датэрміновую яўку. Паводле інфармацыі назіральнікаў, сцюардэсы і іншыя прадстаўнікі каманды Сычука, гэта значыць члены выбаркама №33, паспяшаліся паляцець у невядомым напрамку ў суправаджэнні АМАПа, пазбягаючы абвяшчэння вынікаў выбараў па ўчастку.

Тым не менш, настойлівым назіральнікам удалося ўсё ж дастаць і сфатаграфаваць афіцыйны пратакол. Паводле яго, Лукашэнка займеў 462 галасы з 690.

А цяпер увага: гэтая камбінацыя лічбаў не простая, а магічная – на мностве сталічных участкаў у парушэнне ўсякіх законаў тэорыі верагоднасці Лукашэнка набраў роўна дзве трэціх галасоў (66%-67%).

690*0,67 = 462,3

Шахматная дасканаласць!

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі
Наступны матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра рызыкі Беларусі страціць дзяржаўнасць

Iншыя матэрыялы