На русском языке:
Мнение. «Народны дэпутат» про День знаний, в который началась Вторая мировая война
Тэлеграм-канал «Народны дэпутат» апублікаваў нататку да Дня ведаў. Публікуем гэты пост без зменаў.
«З нататак да дня ведаў.
Амаль адразу пасля смерці Леніна ў 1924 годзе аказалася, што другі чалавек у партыі, таварыш Троцкі – здраднік.
Сталін, Бухарын, Зіноўеў, Каменеў зрынулі Троцкага і выгналі яго з СССР (1927).
Аднак праз пару гадоў аказалася, што Каменеў, Зіноўеў і Бухарын таксама ворагі і шкоднікі. Далей доблесны таварыш Генрых Ягада арыштаваў іх у 1936 году.
Крыху пазней Ягаду як варожага агента ў 1937 г. арыштаваў Яжоў. Але праз пару гадоў аказалася, што і Яжоў – не таварыш, а варожы агент і звычайны здраднік. І ў 1938 годзе Яжова арыштаваў Берыя. Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. усе зразумелі, што Берыя таксама здраднік і ў гэтым жа годзе Жукаў арыштаваў Берыю.
Крыху пазней Хрушчоў даведаўся, што Жукаў – змоўшчык і вораг, і саслаў яго на Урал.
А яшчэ крыху пазней аказалася, у 1956 годзе, што і Сталін быў ворагам, шкоднікам і здраднікам. А разам з ім і большая частка Палітбюро. Тады Сталіна вынеслі з маўзалея, а Палітбюро і Шэпілава, які далучыўся да іх, разагналі ў 1957 годзе сумленныя партыйцы на чале з Хрушчовым.
Прайшло некалькі гадоў і аказалася, што і Хрушчоў быў прайдзісветам і авантурыстам, таму Брэжнеў адправіў яго ў 1964 годзе на пенсію.
Пасля смерці Брэжнеў аказалася, што і Брэжнеў быў шкоднікам і галоўнай прычынай застою ў грамадстве і эканоміцы 1964-1982 гг.
Потым было яшчэ двое, якіх ніхто не запомніў (1982-1985).
Але тут прыйшоў да ўлады энергічны Гарбачоў і аказалася, што ўся партыя і яе ідэалогія былі шкодніцкімі. Гарбачоў павінен быў усё выправіць. А тут СССР распаўся ў 1991 годзе і Гарбачоў таксама аказаўся здраднікам і ворагам.
Вы азнаёміліся з кароткім курсам гісторыі Камуністычнай партыі, якая кіравала Савецкім саюзам.
А яшчэ 1 верасня 1939 г. пачалася Другая сусветная вайна, Брэсцкая крэпасць, якую абаранялі не толькі палякі, але і беларусы, пачала трымаць абарону ад фашысцкіх захопнікаў.
З днём ведаў, няхай праўда будзе нашай галоўнай зброяй са злом і несправядлівасцю.
Ваш народны дэпутат».