На русском языке:
Мнение. Дмитрий Навоша о том, что будет куда хуже, прежде чем начнет становиться лучше
Дзмітрый Навоша, генеральны дырэктар і сузаснавальнік Tribuna Digital, апублікаваў у сваім тэлеграм-канале падборку беларускага кантэнту па тэме культуры і гісторыі. Публікуем пост без зменаў:
Няма патрэбы варажыць, што меў на ўвазе Крэмль пад «дэнацыфікацыяй», нападаючы на Украіну. Лукашэнка даўно і з нарастаючай сілай вядзе нешта падобнае ў Беларусі, задушваючы і вытручваючы ўсё нацыянальнае — школы, ВНУ, канцэрты, сімволіку, арганізацыі, людзей, цяпер вось кнігарні і кнігі.
Сабраў у адным пасце спасылачкі па тэме беларускай культуры і гісторыі — відаць, толькі ў лічбавай прасторы ўсё гэта да канца лукашызму і будзе развівацца. Абнавіце свае падпіскі, дапамажыце сфарміраваць іх дзецям (тут усё не прадугледжвае узроставых абмежаванняў) і рэкамендуйце сябрам. Ды і райце нешта ад сябе ў каментах.
Канал Мікіты Моніча «Около Культуры» – жывая і нефармальная «размова аб тым, як атрымліваць задавальненне ад культуры». «Без прыдыхання і грэбавання», як гаворыць сам былы экскурсавод Нацыянальнага мастацкага музея (звольнены ў 2020-м зразумела за што). Зойдзе і неафітам, рэкамендуйце.
Хадановiч – ютубчык лекцый вядомага беларускага паэта, перакладчыка, выкладчыка. І пра беларускую літаратуру, і пра сусветную ў беларускім кантэксце (Кафка, Оруэл – само сабой). Пачаў крыху акадэмічна, але ад роліка да роліка ўсё цікавей.
Белсат Гісторыя – бібліятэка фільмаў і перадач Белсата пра беларускую гісторыю. Месцамі рэальна моцна, у школе/універсітэце зараз такому не навучаць, ды і кніжак ужо хутка будзе не купіць. Хацелася б бачыць і гэты канал больш папулярным.
Я асабіста заўсёды любіў Годна, хоць рубрыкі і відосы там нераўназначныя па моцы і якасці. Ну і значна радзей абнаўляецца з моманту арышту Паўла Белавуса і ад’езду многіх хлопцаў. Але калі яшчэ не глядзелі — то абавязкова павыбірайце сабе чагосьці на вечар.
Гэтага, думаю, можа хапіць на паўтара-два месяцы — асабліва, калі большасць з гэтых каналаў для вас новыя. Але хтосьці, напэўна, даўно ўсё гэта ўжо глядзіць і/ці хацеў бы больш лекцый, культуралагічных травэлогаў і ўсяго такога. Ды калі ласка:
– Размовы аб гiсторыi Беларусi
– Свядомы
Таксама ў каментарах пад постам вы можаце напісаць, якія акаўнты варта дадаць у падборку.