In English:
Opinion. Serge Kharytonau on raising $10 million by the Red Cross for assistance to migrants
На русском языке:
Мнение. Серж Харитонов о сборе $10 млн. Красным Крестом для помощи мигрантам
Медыяэксперт iSANS Серж Харытонаў у сваім тэлеграм-канале напісаў пост пра тое, што Чырвоны Крыж вырашыў сабраць $10 мільёнаў дапамогі мігрантам у Беларусі, пры тым, што мігрантаў на мяжы засталося каля 2 000. Атрымліваецца, дапамогу збіраюцца аказаць у памеры $5 000 на чалавека. Прыводзім яго словы без зменаў.
Хохма дня. Чырвоны Крыж пад заслону памежнага крызісу вырашыў як след хайпануць на мігрантах. Дырэктар еўрапейскага рэгіянальнага Офіса арганізацыі Біргітэ Бішоф Эббезен абвясціла пра тэрміновы збор $10 мільёнаў для 12 000 мігрантаў (падзякаваць Эббезен за выдатную ініцыятыву можна ў яе Twitter).
Няхілая сума набягае. Для параўнання, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа заяўляе, што за два гады пандэміі каранавіруса сабраў для дапамогі ўсім 10 мільёнам беларусаў усяго $3 мільёны даляраў. Гэта ў тры з паловай разы менш, чым трэба для дапамогі мігрантам, частка якіх жыве ў лагістычным тэрмінале кампаніі Брэміна Груп (уладальнікаў якой СМІ называюць «кашалькамі Лукашэнкі»).
Цяпер, уласна, пра турыстаў з Блізкага Усходу. Пачнём з таго, што іх на мяжы засталося ўсяго каля 2 000 чалавек. Больш за тое, у апошнія дні ідзе актыўная рэпатрыяцыя курдаў — гэта значыць, людзей на мяжы будзе з кожным днём станавіцца яшчэ менш.
І раптам усплывае Чырвоны Крыж. Які мае намер на захадзе крызісу сабраць $10 мільёнаў на (цытата па Біргіце Бішоф Эббезен) «неабходную для жыцця ежу, ваду, адзенне, спальныя прыналежнасці і медычную дапамогу».
Улічваючы, што пакінутых няшчасных турыстаў на мяжы не 12 000 чалавек (а ўсяго дзве тысячы), на выхадзе атрымліваецца смачны бюджэтнік па $5000 на нос.
Спадзяюся, што за такую суму (якая моцна большая за медыянны гадавы заробак у Беларусі) «неабходнай для жыцця ежай» ад спадарыні Эббезен будуць труфелі і ікра, а вада будзе нарвежскай артэзіянскай VOSS па $4 за бутэльку.
Спадзяюся, што на сабраныя грошы добры Чырвоны Крыж купіць кожнаму турысты па добрай зімовай куртцы Canada Goose за $1,500, каб госці не дай б-г, не змерзлі. Спальныя прыналежнасці няхай будуць з лепшэва ў свеце ацечэственнава льну, а медычная дапамога няхай будзе таксама самая якасная ў свеце — бясплатная (па тэлевізары гавораць, што ў Беларусі ёсць толькі такая).
І, канечне, $10 мільёнаў ні пры якіх умовах не трапяць рэжыму Лукашэнкі. Бо Чырвоны Крыж у Беларусі ўзначальвае лукашэнкаўскі «намеснік міністра аховы здароўя» Зміцер Чарэднічэнка. Ён — прамы падначалены «міністра» Змітра Піневіча, якога ніяк не западозрыць у сувязях з рэжымам. Бо Лукашэнка асабіста прызначыў Піневіча (былы в.а. старшыні прэзыдыуму беларускага Чырвонага Крыжа) на пасаду «міністра» ў самаабвешчаным «урадзе» праз два тыдні пасля выбараў 2020 года.
Падчас выбараў тры тысячы прадстаўнікоў БТЧК былі прызначаны членамі выбарчых камісій па ўсёй краіне і годна выканалі сваю задачу — на 362 участках былі пацверджаны фальсіфікацыі. БТЧК пасля скандалу паабяцала разабрацца ў датычнасці сваіх супрацоўнікаў да фальсіфікацыі выбараў. Як вы разумееце, разабраліся гэтак жа, як МУС абяцаў разабрацца ў датычнасці іх супрацоўнікаў да катаванняў грамадзянскіх асоб па ўсёй краіне. Цяжка лавіць саміх сябе.
Дарэчы, нагадайце, колькі грошай сабраў беларускі Чырвоны Крыж для пацярпелых ад гвалту за ўвесь час самай маштабнай кампаніі дзяржаўнага тэрору ў гісторыі нашай краіны з 1944 года?