EPAM пераводзіць усю сваю працу на замежныя сервера

Ілютрацыйнае фота
3 хв.

На русском языке: EPAM переводит всю свою работу на иностранные сервера

Па нашай інфармацыі, супрацоўнікі EPAM атрымалі рассылку, у якой кампанія просіць усіх супрацоўнікаў пераканацца, што ўсе іх праекты і прылады для працы захоўваюцца на замежных серверах.

Гаворыцца, што працэс пераводу ўсіх тэхнічных працэсаў будзе завершаны цягам 2-х тыдняў. Робіцца гэта для таго, каб каманды распрацоўшчыкаў маглі працаваць нават у выпадку прыпынення працы офісаў EPAM у Беларусі.

Прасцей кажучы, уся праца кампаніі павінна быць выведзеная з краіны, каб нават у выпадку прыходу сілавікоў у офісы, яны не змаглі атрымаць доступ да інфармацыі.

Таксама нельга выключаць, што робіцца гэта і для таго, каб у выпадку адключэння інтэрнэту ў Беларусі, не спынілася праца для замежных каманд распрацоўшчыкаў.

Адзначым, што падобную працэдуру многія ІТ-кампаніі Беларусі зрабілі яшчэ пару гадоў таму, пасля арышту Віктара Пракапені ў 2015 годзе. Другая хваля пераводу тэхнічных працэсаў была восенню 2020 года.

Дапоўнена:

Паведамляюць, што перавод на замежныя сервера негалосна ўзгадняецца толькі на ўнутраных праектах (так званых BSS). Пад замежнымі серверамі разумеюцца тыя ж сервера EPAM, якія знаходзяцца ў распараджэнні EPAM, але зараз замест рэгіёну BY — будзе любы іншы RU, HU і гэтак далей.

Па словах крыніц, перавод робіцца і каб даць магчымасць праектам, якія транснацыянальныя (беларуска-руска-ўкраінскія і гэтак далей), не быць залежным ад палітычнай абстаноўкі ў краіне. Акрамя таго на серверах захоўваецца розная канфідэнцыйная інфармацыя.

Папярэдні матэрыял
«На Акрэсціна захацеў?»: гісторыя хлопца, які засняў ябацек на Уруччы
Наступны матэрыял
Ануляваныя атэстаты чатырох генпадрадчыкаў Dana Holdings

Iншыя матэрыялы