21 траўня ў Беларусі Дзень палітвязня

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

In English: May 21 is the Day of Political Prisoner in Belarus
На русском языке: 21 мая в Беларуси День политзаключённого

21 траўня 2021 года ў Шклоўскай калоніі №17 пры невядомых абставінах загінуў палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Менавіта Вітольд быў адным з тых, хто аднавіў помнік паўстанцам 1863 г. і дзякуючы яму стала вядома, што палітычных зняволеных у калоніях прымушаюць насіць жоўтыя біркі, як габрэяў падчас нацысцкай акупацыі.

«Дзікае паляванне» назвала імёны тых, хто мае дачыненне да смерці Вітольда, а Альянс расследавальнікаў Беларусі ўстанавіў, што прычынай магла стаць чэрапна-мазгавая траўма.

Праваабаронцамі «Вясны» 21 траўня абвешчана Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень яны заклікаюць ушанаваць памяць Вітольда і выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якіх на сёння ўжо 1204 чалавекі.

Папярэдні матэрыял
​Святлана Ціханоўская — Захаду: «Лукашэнка стварае перад вамі фальшывую дылему: голад ці правы чалавека»
Наступны матэрыял
Выйшаў на волю палітзняволены Лявон Халатран

Iншыя матэрыялы