6 загадчыкаў кафедраў ПДУ пакідаюць пасады ў знак салідарнасці са звольненымі калегамі

ПДУ
3 хв.

На русском языке: 6 заведующих кафедрами ПГУ покидают должности в знак солидарности с уволенными коллегами

Учора з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «па дамове бакоў» былі звольненыя двое дацэнтаў, якія раней былі затрыманыя па адміністрацыйных справах – Віктар Чарэўка і Сяргей Глазырын. Пра гэта паведаміла выданне «Позірк Онлайн» са спасылкай на свае крыніцы.

Па гэтай жа прычыне з ПДУ быў звольнены дацэнт кафедры гісторыі і турызму Юрый Кежа. Па словах крыніцы, прычынай палітычна матываванага звальнення стала тое, што ён данаціў у «экстрэмісцкія фонды». Пра гэта даведаліся сілавікі, навуковец «кампенсаваў шкоду» і застаўся на волі.

Акрамя таго, «Позірк Онлайн» паведамляе, што 13 чэрвеня, у знак салідарнасці з калегамі, заявы на перавод у звычайныя выкладчыкі напісалі адразу 6 загадчыкаў кафедраў факультэтаў ПДУ. Па дадзеных выдання, прычынай пазначана «нежаданне мець дачыненне да палітычных пераследаў калег».

UPD: Па ўдакладненых дадзеных, заявы на пераклад напісалі не дэканы факультэтаў, а загадчыкі кафедраў факультэтаў ПДУ.

Нагадаем, што 23 траўня ў ПДУ прайшла хваля затрыманняў, якая закранула мінімум 15 супрацоўнікаў. Большасць была арыштаваная, мінімум адзін чалавек аштрафаваны. Выданне «Зеркало» нагадвае, што раней, 29 і 30 сакавіка, прайшлі затрыманні і супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, частка з іх была арыштаваная, некаторыя – некалькі разоў запар.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская: Міжнародныя арганізацыі аказаліся імпатэнтнымі ў дапамозе палітвязням
Наступны матэрыял
Брэсцкіх памежнікаў перакінулі на мяжу з Расіяй

Iншыя матэрыялы