In English:
A conscript soldier of the 11th mechanized brigade died from a gunshot wound
На русском языке:
От огнестрельного ранения погиб солдат срочной службы 11-й механизированной бригады
Як паведамляе МА РБ, гэта адбылося падчас баявой падрыхтоўкі, вайсковец «атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём». Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Паводле інфармацыі канала «Беларускі Гаюн», падраздзяленні 11 механізаванай брыгады 14-16 ліпеня былі перакінуты па чыгунцы з пункта пастаяннай дыслакацыі ў Слоніме на чыгуначную станцыю «Ельск». Паведамлялася, што ў Ельск падраздзяленне прыбыло «для ўзмацнення аховы Дзяржаўнай мяжы ў Ельскім раёне».
Выказваем спачуванні сям’і загінулага.