Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы па гандболе перанеслі з Беларусі ў Германію

хв.

Нямецкае выданне DHB паведамляе, што адборачны матч другога тура кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2022 паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Германіі перанесены з Мінска ў Трыр.

Матч мусіў адбыцца ў Мінску 10 кастрычніка. Прычыну для пераносу тлумачаць складанай лагістыкай для каманд пасля правядзення гульняў стартавага тура.

«Прычына гэтага рашэння — цяжкія ўмовы паездкі ў Беларусь для абедзвюх каманд пасля адпаведных стартавых гульняў у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы».

Пад лагістычнымі праблемамі, верагодна, разумеецца паветраная блакада Мінска еўрапейскімі краінамі, з-за якіх дабрацца ў беларускую сталіцу стала вельмі складана. Прычынай блакады стаў інцыдэнт з самалётам Ryanair, які ляцеў у Літву, але па патрабаванні беларускага дыспетчара быў пасаджаны ў Мінску. Два пасажыры — Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега — былі знятыя з рэйса і заключаныя пад варту. Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі.

Нагадаем, пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага разгону пратэстаў, з Беларусі былі перанесеныя многія спартыўныя спаборніцтвы. Самы значны перанос тычыўся Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які прайшоў ў 2021 годзе ў Рызе, хоць Мінск таксама мусіў стаць пляцоўкай яго правядзення.

Папярэдні матэрыял
Расійскі суд пастанавіў экстрадаваць беларуса Вадзіма Дубойскага
Наступны матэрыял
Ліквідуюць кампанію-рэзідэнта ПВТ, якую стварыў заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер

Iншыя матэрыялы