На русском языке:
Адвоката Виктора Бабарико Наталью Мацкевич исключили из коллегии адвокатов
Адваката Наталлю Мацкевіч, якая абараняла ў судзе палітвязняў Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку, выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, пра гэта яна напісала ў сваім Twitter.
Ну что ж… Меняю статус на НЕадвокат. Коллеги решили исключить меня из своих гордых рядов. Мне их было жаль… Спасибо добрым людям за поддержку! Подзащитным – стойкости. Буду скучать.
— Наталья Мацкевич (@n_matskevich) October 25, 2021
13 кастрычніка загадам Міністэрства юстыцыі Наталлю Мацкевіч адхілілі ад выканання прафесійных абавязкаў у сувязі з тым, што ў дачыненні да яе была распачата дысцыплінарная справа.
Пазней адвакат распавяла, што дысцыплінарная справа супраць яе звязана з абаронай Віктара Бабарыкі.
«Я б не хацела зараз каментаваць падрабязнасці падставы для ўзбуджэння дысцыплінарнай справы з меркаванняў этыкі ў дачыненні да сваіх калегаў, якім трэба будзе прыняць рашэнне па гэтым пытанні. Магу сказаць, што гэта тычыцца ажыццяўлення мною абароны па справе Віктара Бабарыкі на папярэднім следстве ў чэрвені і ліпені 2020 года і ў адзін з дзён красавіка 2021 у судзе», – сказала Наталля Мацкевіч у каментары «Медыязоне».
Наталля Мацкевіч – адна з самых аўтарытэтных адвакатаў Беларусі. Яна была адвакатам кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і палітвязня Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча. Бараніла і іншых грамадскіх дзеячаў па гучных палітычна матываваных справах: нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч, анархіста Мікалая Дзядка, прадстаўляла інтарэсы маці зніклага палітыка Юрыя Захаранкі, а таксама фігурантаў справы так званага «Белага легіёну» некалькі гадоў таму.