Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

7 хв.

На русском языке: Обзор военных событий в Беларуси за 11-17 декабря

На мінулым тыдні Беларусь наведала дэлегацыя Міністэрствы абароны Казахстана. Бакі абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў сферы тылавога забеспячэння.

Паведамлялася аб пачатку праверкі баявой гатоўнасці танкавага батальёна 6-й механізаванай брыгады. Падчас праверкі батальён быў даўкамплектаваны ваеннаабавязанымі і здзейсніў марш на палігон «Гожскі». Таксама паведамлялася аб правядзенні праверкі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне.

Распаўсюджвалася інфармацыя, што найміты ПВК «Вагнер» сталі супрацоўнікамі атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада» ўнутраных войскаў. Зараз няма дастатковых пацверджанняў гэтай інфармацыі.

Расія завяршыла працэдуру ратыфікацыя пагаднення аб стварэнні навучальна-баявых цэнтраў. Таксама пацвердзілася інфармацыя аб ратацыі часткі расійскага кантынгенту, які знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»).

Міжнароднае супрацоўніцтва

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Фота: МА РБ

З 12 па 14 снежня Беларусь наведала дэлегацыя Міністэрства абароны Казахстана на чале з начальнікам тылу Узброеных Сіл краіны. У ходзе візіту абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў галіне тылавога забеспячэння Узброеных Сіл дзяржаў. Казахская дэлегацыя таксама наведала 2336 базу захоўвання рэчавай маёмасці.

Баявая падрыхтоўка

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Фота: МА РБ

11 снежня па распараджэнні камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання пачалася праверка баявой гатоўнасці танкавага батальёна адной з механізаваных брыгад. Пра правядзенне ў снежні праверкі баявой гатоўнасці паведамлялася раней. Па наяўнай інфармацыі, да праверкі быў прыцягнуты танкавы батальён 6-й механізаванай брыгады. Тэхніка батальёна вылучылася на палігон «Гожскі» камбінаваным: частка танкаў была перакінута на палігон аўтацягнікамі, а частка тэхнікі здзейсніла марш у раён засяроджвання сваім ходам. Падчас маршу падраздзяленне фарсіравала раку Нёман па пантоннай пераправе. З танкавымі экіпажамі праводзіцца зладжванне.

12 снежня падраздзяленняў 841-й групы артылерыі адправіўся на палявы выхад.

15 снежня пачалася раптоўная праверка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне. У ходзе праверкі падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў рушылі ў прызначаныя раёны і прыступілі да выканання баявых задач. Задзейнічаны зенітныя ракетныя комплексы С-300 і С-400, а таксама малавышынныя радыёлакацыйныя комплексы «Раса-РБ». Фіксаваліся інтэнсіўныя палёты самалётаў і верталётаў усіх авіяцыйных баз ВПС РБ.

У 61-ай знішчальнай авіяцыйнай базе ў падраздзяленні ваенная каманда супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ прайшла трэніроўка на тэму «Гашэнне пажараў на лятальных апаратах».

На палігоне Брэсцкі працягваецца палявы выхад аднаго з батальёнаў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады. З вайскоўцамі праводзяцца заняткі па агнявой, тактычнай, інжынернай і медыцынскай падрыхтоўцы, а таксама па ваеннай тапаграфіі. Зладжванне батальённай тактычнай групы праходзіць сумесна са сродкамі ўзмацнення.

Пераўзбраенне. Праца ваенна-прамысловага комплексу

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Фота: МА РБ

Начальнік упраўлення радыёэлектроннай барацьбы Генеральнага штаба заявіў, што да канца 2023 года адно з падраздзяленняў атрымае новую станцыю перашкод. Да 2025 года ўсе падраздзяленні РЭБ УС РБ будуць пяры аснашчаны тэхнікай барацьбы ва ўльтракароткім хвалевым дыяпазоне (УКХ).

Дзяржкамваенпрам сумесна з Міністэрствам абароны правялі выніковыя выпрабаванні 122-мм рэактыўных снарадаў, якія вырабляюцца ў Беларусі. У выніку выпрабаванняў боепрыпасы паспяхова паразілі прызначаныя мэты і пацвердзілі характарыстыкі.

ПВК «Вагнер»

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Фота: унутраныя войскі МУС РБ

У шэрагу СМІ і тэлеграм-каналаў распаўсюджвалася інфармацыя, што найміты ПВК «Вагнер» сталі супрацоўнікамі атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада». Такая выснова была зроблена на падставе размяшчэння на адным з пікапаў, а таксама на флагштоку сімволікі ПВК «Вагнер». Іншых фактаў, якія гэта пацвярджаюць, не прыводзілася. Нельга выключаць варыянты, калі частка наймітаў застануцца ў Беларусі і паступяць на службу ў сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі. Але сцвярджаць гэта толькі на падставе выкарыстання сімволікі ПВК «Вагнер», папулярнай сярод сілавікоў, і сумнеўных крыніц некарэктна. Варта адзначыць, што некаторыя прапагандысцкія каналы абверглі інфармацыі аб паступленні на службу ў атрад «Тарнада» наймітаў.

Унутраныя войскі

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Фота: унутраныя войскі МУС РБ

16 снежня членамі асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» у навучальным цэнтры ўнутраных войскаў прайшлі заняткі па агнявой, тактычнай і медыцынскай падрыхтоўцы.

Змяненні заканадаўства

12 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб стварэнні і  функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Адпаведна, працэс ратыфікацыі пагаднення быў завершаны беларускім і расійскім бокам.

Ваенныя камісарыяты

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Фота: МА РБ

14 снежня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Віктара Гулевіча адбылося падвядзенне вынікаў дзейнасці ваенных камісарыятаў у 2022/2023 навучальным годзе. Паводле слоў Гулевіча, ваенныя камісарыяты задачы ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы выканалі. У канцы 2022 года была праведзена маштабная зверка ваенна-ўліковых даных ва ўсіх ваеннаабавязаных. Прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве выкананы ва ўстаноўлены тэрмін і ў поўным абʼёме. На камплектаванне войскаў была накіравана патрэбная колькасць новага папаўнення.

Рознае

11 снежня стала вядома аб магчымай ратацыі кантынгенту, які знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»). Пазней удалося атрымаць пацвярджэнне гэтай інфармацыі. Правядзенне ратацый воінскіх кантынгентаў, якія знаходзяцца за межамі сваёй краіны, зʼяўляецца нармальнай практыкай. Можна меркаваць, што ратацыя закранула прыкладна ⅓ кантынгент аэрадрома «Мазыр» («Бокаў»).

Агляд ваенных падзей у Беларусі за 11-17 снежня

Інфаграфіка: «Беларускі Гаюн»

Зʼявіліся новыя факты, якія пацвярджаюць падрыхтоўку да будаўніцтва вайсковага мястэчка ў Гомельскім раёне для Паўднёвага аператыўнага камандавання. На месцы будаўніцтва ваеннага гарадка размяшчаўся клуб гульні ў пейнтбол і лазертаг. Яшчэ ў лістападзе клуб заявіў аб змене сваёй гульнявой пляцоўкі. Змена пляцоўкі магла адбыцца з-за будаўніцтва вайсковага мястэчка.

Папярэдні матэрыял
Прафесійны «ражаны»: Хто такі Аляксандр Пылкоў, які выступаў перад студэнтамі ў Мінску?
Наступны матэрыял
Пад санкцыі ЕС патрапілі 12 чыноўнікаў і вайскоўцаў з РБ

Iншыя матэрыялы