На русском языке:
Посол Израиля в Литве примет участие в мероприятии офиса Светланы Тихановской
Гэта першы раз, калі афіцыйны прадстаўнік Ізраіля будзе ўдзельнічаць у мерапрыемстве, арганізаваным офісам Святланы Ціханоўскай. Сама імпрэза адбудзецца ў Вільні, недалёка ад дома, дзе жыў паэт.
Па словах выдання, запрашэнне амбасадара на вечар памяці сведчыць аб актывізацыі намаганняў беларускіх дэмакратычных сілаў па збліжэнні з Іерусалімам, а таксама на змену стаўлення, няхай і нязначнае, Ізраіль будзе надаваць больш увагі беларускаму грамадству, а не толькі афіцыйнаму Мінску.
«Мы хочам пабудаваць здаровыя адносіны з Ізраілем, заснаваныя на ўзаемнай павазе», – сказаў выданню прадстаўнік Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.
Амбасадар Ізраіля ў Літве Ёсі Леві на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у снежні 2020 года / Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
«Гэта апалітычная сустрэча памяці паэта Мойшэ Кульбака, ураджэнца Літвы, які загінуў у 1930-я гады. Амбасадар быў запрошаны на вечар памяці разам з іншымі гасцямі», — паведамілі выданню ў МЗС [верагодна гаворка пра МЗС Ізраіля, — заўв. motolko.help].
Мойшэ Кульбак — паэт, раманіст, драматург яўрэйскага паходжання, які нарадзіўся ў Смаргоні ў 1896 годзе. Ён лічыцца адным з бацькоў сучаснай літаратуры на ідыш. З 1928 года Кульбак жыў у Мінску, працаваў у яўрэйскім сектары Акадэміі навук БССР, у рэдакцыі часопіса «Штэрн», які выходзіў на ідышы. У верасні 1937 года ён быў арыштаваны па абвінавачанні ў шпіянажы і падрыхтоўцы дыверсій. 29 кастрычніка 1937 года Мойшэ Кульбак быў пакараны смерцю ў рамках сталінскіх чыстак разам са 131 іншым дзеячам культуры і літаратуры.