Андрэй Іванец: супрацоўніцтва з КДБ, рэпрэсіі ў НАН і сяброўства з неанацыстамі

Андрэй Іванец
Iнсайд
7 хв.

In English: Andrei Ivanets: cooperation with the KGB, repression in the NAS and friendship with neo-Nazis
На русском языке: Андрей Иванец: сотрудничество с КГБ, репрессии в НАН и дружба с неонацистами

10 лютага, новым міністрам адукацыі Беларусі быў прызначаны 37-гадовы Андрэй Іванец — доктар хімічных навук, які раней быў галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук РБ. Падчас выбараў 2020 года ён з’яўляўся даверанай асобай Лукашэнкі, а на адной з сустрэч з беларусамі завіў: «перамены грамадзянам прапануюць асобы з крымінальным мінулым». Акрамя таго, вядома і яшчэ адна фраза новага міністра адукацыі: «Настаўнік не павінен звяртаць увагу на свой заробак, паколькі прафесія настаўніка з’яўляецца пакліканнем». Расказваем малавядомыя факты з біяграфіі Андрэя Іванца.

Хімік, які быў завербаваны КДБ і ўдзельнічаў у рэпрэсіях вучоных

Паводле інфармацыі крыніц motolko.help, яшчэ ў часы працы ў НАН РБ, Андрэй Іванец, верагодна, быў завербаваны КДБ. У прыватнасці, менавіта з гэтым фактам звязваюць узмацненне чыстак у Акадэміі навук, у тым ліку і ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе Іванец раней працаваў.

Вядома, што ён заклікаў дырэктараў інстытутаў НАН «навучаць работнікаў спосабам абароны ад небяспек, якія ўзнікаюць пры вядзенні ваенных дзеянняў» і менавіта Іванец падпісаў дакумент, дзе гаварылася, што ўсе навукоўцы НАН РБ якія пражываюць у інтэрнатах і арэндных кватэрах Акадэміі навук, павінны быць выселены, калі яны не працуюць на поўную стаўку.

Андрэй Іванец: супрацоўніцтва з КДБ, рэпрэсіі ў НАН і сяброўства з неанацыстамі

Дакумент, падпісаны Андрэем Іванцом / motolko.help

Спартовец, які сябраваў з неанацыстамі

Апроч працы ў НАН, новы міністр вядомы і як спартовец. Ён з’яўляецца прызёрам некалькіх чэмпіянатаў Еўропы па цяжкай атлетыцы і майстрам спорту міжнароднага класа па гэтай дысцыпліне. На яго рахунку 9 рэкордаў Беларусі сярод юнакоў, 22 — сярод юніёраў, 15 — сярод дарослых і 1 — сусветны.

Андрэй Іванец: супрацоўніцтва з КДБ, рэпрэсіі ў НАН і сяброўства з неанацыстамі

Паўэрліфтар Андрэй Іванец / SB.BY

Як паведамляе тэлеграм-канал «Выток», раней Іванец быў у сяброўскіх адносінах з «бацюшкам са свастыкай», святаром з Гатава Канстанцінам Бурыкіным, які таксама быў вядомы ў коле паўэрліфцёраў. Бурыкін меў зносіны з многімі неанацыстамі і ўдзельнікамі ўльтраправых арганізацый, дапамагаючы ім трэніравацца.

Андрэй Іванец: супрацоўніцтва з КДБ, рэпрэсіі ў НАН і сяброўства з неанацыстамі

Канстанцін Бурыкін / Белсат

Выток піша, што Бурыкін перадаў Іванцу 1000 даляраў, якія былі скрадзеныя з царкоўнай касы. Грошы былі неабходныя Іванцу для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу. Пазней, як паведамляецца, паміж імі адбыўся канфлікт і зносіны спыніліся. Дарэчы, у 2016 годзе Бурыкін быў арыштаваны і асуджаны на тры гады за захоўванне зброі і крадзеж грошай.

Калі вам вядома іншая інфармацыя пра жыццё новага міністра адукацыі РБ, пішыце ў @motolko_bot або праз форму для сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Пад Баранавічамі марскія пехацінцы знішчылі ўмоўнага суперніка ў «гарадской забудове»
Наступны матэрыял
У беларусаў цяжкасці з уездам ва Украіну, некаторых не пускаюць. Абнаўляецца

Iншыя матэрыялы