Анлайн-гіпермаркет amd.by ужо тыдзень не працуе пасля праверкі з-за ўказу Лукашэнкі «Аб падтрымцы эканомікі»

amd.by
Абноўлена
Абноўлена: 20 снежня 2021 16:30
5 хв.

In English: An online hypermarket amd.by has not been working for a week
На русском языке: Онлайн-гипермаркет amd.by уже неделю не работает после проверки из-за указа Лукашенко «О поддержке экономики»

Чытачы motolko.help паведамляюць, што ўжо амаль тыдзень не працуе адна з буйных анлайн-крам amd.by. На сайце з’явілася апавяшчэнне: «Сайт часова не прымае замовы па загадзе 06-18-6/1571 ад 15.12.2021г. На падставе пункта 20 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2020 г. нумар 143 «Аб падтрымцы эканомікі».

У гэтым пункце ўказа гаворыцца, што для аператыўнага выяўлення і спынення парушэнняў заканадаўства могуць назначацца пазапланавыя праверкі, якія, у выпадку выяўлення парушэнняў, могуць прыпыніць работу гандлёвага аб’екта на тэрмін да 90 дзён.

Анлайн-гіпермаркет amd.by ужо тыдзень не працуе пасля праверкі з-за ўказу Лукашэнкі «Аб падтрымцы эканомікі»

Паведамленне на сайце amd.by / motolko.help

Такім чынам, можна меркаваць, што работа інтэрнэт-гіпермаркета спыненая менавіта ў выніку пазапланавай праверкі. Адзначым, што сацсеткі кампаніі не абнаўляюцца ўжо з 16 снежня.

Акрамя таго, варта звярнуць увагу, што на сайце, у раздзеле «Самавываз», напісана, што ўсе пункты выдачы тавараў на дадзены момант «часова не працуюць», а каля некаторых з’явіўся надпіс «памяшканне OZON».

Анлайн-гіпермаркет amd.by ужо тыдзень не працуе пасля праверкі з-за ўказу Лукашэнкі «Аб падтрымцы эканомікі»

Пункты самавывазу на сайце amd.by / motolko.help

На гэта ж звярнуў увагу і адзін з карыстальнікаў у Twitter, які паведаміў, што на адным з пунктаў самавывазу amd.by на Партызанскім праспекце з’явілася шыльда расійскай інтэрнэт-крамы.

Дапоўнена 16:10: Выданне Officelife піша, што з крамай усё ў парадку. Па іх інфармацыі, сайт не працуе па тэхнічных прычынах і зараз замову можна пакінуць па тэлефоне.

Таксама некаторыя чытачы паведамляюць, што сёння крама прымала замовы, але толькі з дастаўкай, таксама тавары дастаўляюць пры замове праз onliner. Акрамя таго, чытачы пацвярджаюць інфармацыю, што ўсе пункты самавывазу на дадзены момант знаходзяцца на рамонце.

Папярэдні матэрыял
Belavia вярнула шэсць сваіх самалётаў лізінгадаўцу
Наступны матэрыял
Гендырэктар МПЗ Анатоль Савянок зняты з пасады

Iншыя матэрыялы