На русском языке:
Антивирусы Avast и программа CCleaner больше недоступны в Беларуси
Чэшская кампанія Avast, уладальнік антывірусаў Avast і AVG, а таксама ўтыліты CCleaner, закрыла доступ да сваіх праграм для карыстальнікаў з Беларусі і РФ, заўважыла выданне Dev.by.
Паведамляецца, што ўсе прадукты Avast перасталі працаваць у Беларусі яшчэ 29 студзеня 2024 года. Зараз пры адкрыцці іх дадаткаў карыстальнікі бачаць паведамленне: «На жаль, гэты прадукт не падтрымліваецца ў вашым бягучым месцазнаходжанні».
На сайце тэхпадтрымкі Avast гаворыцца, што «ў сувязі з рэгуляваннем экспарту з-за нядаўніх падзей, мы не можам прадастаўляць нашы паслугі або падтрымку карыстальнікам у Расіі і Беларусі». Акрамя таго, ануляваны і ўсе платныя падпіскі.