«У «Андроідзе» гэта працуе па змаўчанні, калі беларуская мова ўсталявана як сістэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самога дадатку. Заходзьце, змяняйце на беларускую мову — і наперад», — паведаміў CEO av.by Зміцер Геранін.
Паведамляецца, што ў праграме перакладзеныя ўсе пункты меню, усе элементы кіравання, падказкі, кастамныя элементы дызайну (напрыклад, на галоўнай старонцы), форма падачы, унутраныя сэрвісы («av.by фінансы», ацэнка кошту аўто, чэк-лісты праверкі аўто, захаваныя пошукі).
«iOS і Android ў суме — гэта 44% усіх сесій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазней, гэта зрабіць некалькі складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай мову і кайфуй», — напісаў Геранін.
Рэспект камандзе av.by за такі файны апдэйт!