АЗС, НПЗ і ўрэзка ў трубаправод: дзе запраўляюцца расійскія войскі ў Беларусі?

motolko.help
Iнсайд
10 хв.

In English: Gas stations, oil refinery and tapping into a pipeline: where are Russian troops refueling in Belarus?
На русском языке: АЗС, НПЗ и врезка в трубопровод: где заправляются российские войска в Беларуси?

Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што расійская вайсковая тэхніка ўжо не раз запраўлялася на гарадскіх АЗС. Так у Рэчыцы заўважылі, як вайсковыя грузавікі запраўлялі на АЗС «Беларуснафта», таксама гэта бачылі і на АЗС у Смілавічах і ў Мар’інай Горцы. Аднак вайсковыя машыны запраўляюць не толькі на гарадскіх аўтазаправачных станцыях.

АЗС, НПЗ і ўрэзка ў трубаправод: дзе запраўляюцца расійскія войскі ў Беларусі?

Расійскія вайсковыя бензавозы на АЗС «Беларуснафта» ў Мар'інай Горцы / motolko.help

У звычайны ж час вайсковую тэхніку запраўляюць прама ў вайсковых часцях, дзе ёсць свае службы ПЗМ (паліва і змазачных матэрыялаў). Калі праводзяцца мясцовыя вучэнні і розныя выязныя мерапрыемствы, тое паліва таксама перавозяць на бензавозах, якія запраўляюцца на нафтабазах, а пасля з іх дазапраўляюць іншую тэхніку ўжо на месцах дыслакацый. Так адна з крыніц паведамляе, што бензавозы, якія масава вязуць у РБ на расійскіх эшалонах, прыязджаюць пустыя, паводле яго слоў, запраўляць іх будуць якраз у мясцовых вайсковых частках.

«Вогненебяспечнікі (тыя, што возяць дызель, бензін, газу) прыязджаюць пустыя. Запраўляць увесь гэты цырк будуць базы ПЗМ (напрыклад у Баранавічах в/ч 55435). Узброеныя Сілы паліва на гэта ўсё не шкадуюць. Бензін яны выкарыстоўваюць 80 (толькі перайменавалі яго як АІ 92 к5). Дызель добрай якасці. Вось яго часта расцягваюць па руках (тонамі)», — паведаміла крыніца.

У сацсетках таксама распаўсюджваецца відэа, нібыта знятае ў Шчучыне (Гродзенская вобласць), дзе паказаны лагер, што разбілі расійскія вайскоўцы, а каля яго вялізная калона бензавозаў.

Акрамя таго, паведамляюць, што расійскія войскі зараз будуць запраўляць тэхніку саляркай наўпрост з трубы «Захад-Транснафтапрадукт». Па непацверджанай інфармацыі, у рэчыцкім раёне будуць рабіць урэзку ў трубу, паліва будзе праходзіць праз лічыльнік і пасля Транснафта будзе выстаўляць рахунак Міністэрству абароны. Вядома, што ўрэзкі ў трубаправоды для запраўкі тэхнікі ўжо практыкавалі падчас вучэнняў «Захад».

Акрамя таго, паведамляюць, што расійскую вайсковую тэхніку ўжо запраўляюць непасрэдна на Мазырскім НПЗ. Там запраўляецца ваенная тэхніка, якая ўжо не раз заўважалі каля Ельска за 20 км ад мяжы з Украінай. Шэраг крыніц паведамляе, што лагер яны разбілі каля в. Баўгорка, а стрэльбішчы плануюцца каля в. Забоззе за 10 км ад украінскай мяжы.

Таксама вядома, што недалёка ад НПЗ у лесе ёсць вузел масавай выдачы паліва, дзе знаходзіцца каля 10 кропак адначасовай запраўкі. Вузел ствараўся для абслугоўвання бензавозаў у ваенны час. На гэты момант ён знаходзіцца ў спраўным стане і дае магчымасць забяспечваць тэхніку палівам прама з завода, аднак ці выкарыстоўваецца ён для запраўкі расійскіх войскаў, сказаць дакладна нельга.

Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя пра дыслакацыю расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, пішыце ў @motolko_bot або праз ананімную форму для зваротнай сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
У палітвязня Івана Красоўскага памёр бацька — сын не зможа трапіць на пахаванне
Наступны матэрыял
У Літве затрымалі беларускія цыгарэты на €2,5 млн, якія перавозіліся ў эстонскіх вагонах

Iншыя матэрыялы