Мінінфарм заблакаваў гомельскае выданне «Флагшток»

Фота: t.me/flagshtok
2 хв.

На русском языке: Мининформ заблокировал гомельское издание «Флагшток»

У Беларусі па патрабаванні Мінінфарма заблакаваны сайт гомельскага выдання Flagshtok.info. Гэта ўжо, як мінімум, другое блакаванне сайта. Упершыню яго заблакавалі пасля выбараў 2020 года. Як і многія заблакаваныя СМІ, «Флагшток» застаўся ў тэлеграме, на ягоны канал можна падпісацца.

Калі да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года блакіроўкі СМІ здараліся ў Беларусі адносна рэдка, то пачынаючы са жніўня гэтая з’ява стала штодзённай. У спіс на блакіроўку трапіла большасць незалежных медыя ў Беларусі, ад найбуйнейшага Tut.by да рэгіянальных СМІ з невялікім ахопам.

Выданне «Флагшток» названа такім чынам у гонар 60-метровай шаста для дзяржаўнага сцяга, на ўсталяванне якога ў Гомелі ўлады Беларусі выдаткавалі $500 000. Народ не спыталі — флагшток не падлягаў грамадскаму абмеркаванню. Адкрывалі яго ўрачыста, з песнямі, скокамі, скамарохамі і ваенным парадам. Флагшток адразу аброс славай і стаў сімвалам асіметрычнага ўлівання бюджэтных сродкаў у праўладную прапаганду. А 16 жніўня 2020 года адзін з пратэстуючых гамяльчан зняў з яго дзяржаўны сцяг і ўзняў бел-чырвона-белы.

Папярэдні матэрыял
Нямецкая «Вікіпедыя» больш не называе Беларусь «Белай Расіяй»
Наступны матэрыял
Кантрабандыст з беларускімі цыгарэтамі пратараніў аўтамабіль літоўскіх памежнікаў

Iншыя матэрыялы