In English:
MMA fighter Aliaksei Kudzin was released
На русском языке:
Боец ММА Алексей Кудин вышел на свободу
Сёньня ён выйшаў на волю, паведамляюць беларускія медыя «Рэгіянальная газэта», «Наша Ніва» і «Трыбуна».
Ужо ёсць першае фота байца ММА Аляксея Кудзіна на волі.
Аляксей Кудзін з жонкай на волі
Нагадаем, Аляксей Кудзін – баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. 10 жніўня 2020 года ён быў затрыманы ў Маладзечне, прычым пры затрыманні ў яго стралялі.
Два тыдні ён правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА Жодзіна, пазней быў адпушчаны пад хатні арышт і падпіску аб нявыездзе. «Суд», які павінен быў пачацца ў лістападзе 2020, не адбыўся, таму што Аляксей Кудзін зʼехаў з краіны. Яго знайшлі ў Маскве, затрымалі і экстрадавалі ў Беларусь. Ён быў прызнаны палітвязнем.
«Суд» прысудзіў яго да 2,5 гадоў зняволення. У канцы снежня 2022 года Аляксей Кудзін выйшаў на волю.