Беларус даслаў у школу фэйкавае патрабаванне арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» — задача была выканана ўмомант

Вясна
5 хв.

In English: Belarusian sent a fake demand to school to organize a «dialogue platform» – the task was completed immediately
На русском языке: Беларус прислал в школу фейковое требование организовать «диалоговую площадку» — задача была выполнена моментально

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што беларус з фэйкавай пошты даслаў у адну з мінскіх школ ліст з патрабаваннем тэрмінова арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» і даслаць фотасправаздачу, у выніку супрацоўнікі школы максімальна хутка гэта зрабілі. 

Беларус даслаў у школу фэйкавае патрабаванне арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» — задача была выканана ўмомант

Ліст ад 2 лютага / Вясна

Ліст быў дасланы 2 лютага з пошты пад назвай «Грамадская дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні зменаў у Канстытуцыю». У ім гаварылася, што цягам чатырох гадзінаў супрацоўнікі школы павінны арганізаваць дыялогавую пляцоўку з прадстаўнікамі «Белай Русі», БРСМ і адміністрацыі, а таксама з дзяржсімволікай.

Беларус даслаў у школу фэйкавае патрабаванне арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» — задача была выканана ўмомант

Задача была бясспрэчна выканана ўмомант, настаўнікаў не збянтэжыла нават тое, што здымкі трэба было даслаць неіснуючаму чыноўніку — «каардынатару дыялогавых пляцовак па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю па Ленінскім раёне Мінска Сяргееву А.І».

Папярэдні матэрыял
З юрфака БДУ «па спісах» звольнілі 3-х выкладчыкаў
Наступны матэрыял
Пасол Украіны пракаментаваў выклік у МЗС РБ наконт збітага беспілотніка

Iншыя матэрыялы