«Беларусбанк» праз санкцыі можа страціць 1,8 мільярда даляраў

хв.

Выданне «Наша Ніва» паведамляе, што ў апошнім квартале «Беларусбанк» панёс страты ў некалькі дзесяткаў мільёнаў даляраў. Але гэта невялікія страты ў параўнанні з тым, што «Беларусбанку» пагражае адток у $1,8 млрд праз санкцыі.

Пакуль партнёры не запатрабавалі датэрміновага пагашэння раней выдадзеных крэдытаў. Але дамовы з замежнымі крэдыторамі прадугледжваюць штрафы ў выпадку, калі банк трапіць пад санкцыі ці пакіне міжнародныя рэйтынгі, што ўжо адбылося з «Беларусбанкам».

У горшым сцэнары з «Беларусбанка» спішуць 22% усіх яго абавязацельстваў у замежнай валюце, гэта магутны ўдар па яго ліквіднасці. Па інфармацыі «Нашай Нівы», пасля ўвядзення санкцый «Беларусбанк» ужо не атрымаў 90 мільёнаў даляраў крэдытных сродкаў для беларускіх вытворцаў.

Нагадаем, «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк» патрапілі пад сектаральныя санкцыі Еўрасаюза, якія былі зацверджаныя ў чэрвені 2021 года. У жніўні міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адмовілася прадастаўляць рэйтынгі ці аналітычае пакрыццё для «Беларусбанка» на фоне санкцый і з-за высокай верагоднасці фінансавай падтрымкі банкаў з боку ўладаў, што, безумоўна, будзе скажаць рэйтынгі.

Папярэдні матэрыял
Ва ўзорнай сям'і з 13 дзецьмі прайшоў ператрус па справе аб паклёпе на Лукашэнку
Наступны матэрыял
Затрыманы сузаснавальнік культурнага цэнтра «Корпус» Аляксандр Багданаў

Iншыя матэрыялы