На русском языке:
Беларусский активист, которого депортировали из Украины, смог легально вернуться во Львов
Як перадае БАЖ, беларускі актывіст Валянцін Цішко вярнуўся ва Украіну пасля нядаўняй дэпартацыі ў Польшчу. Фонд «Вільна Беларусь», які дапамагаў яму з вяртаннем, назваў яго дэпартацыю памылковай.
Інфармацыю аб вяртанні Цішко ў Львоў пацвярджае і выданне «Медыязона». Паведамляецца, што зараз ён плануе займацца пытаннямі легалізацыі.
Нагадаем, што раней Цішко двойчы падаваў ва Украіне дакументы на атрыманне статусу бежанца. У пачатку траўня яго выклікалі «пагутарыць» у аддзел міграцыйнай службы Украіны і «ўручылі пратакол аб тым, што ён нелегал», пасля чаго вывезлі ў Польшчу.