Беларускі Гаюн: З Мачулішчаў у Расею паляцелі пяць Іл-76 ПКС РФ

planespotters.net
3 хв.

На русском языке: Беларускі Гаюн: Из Мачулищей в Россию улетели пять Ил-76 ВКС РФ

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», з аэрадрома «Мачулішчы» ў прамежку з 18:25 да 19:10 паляцелі назад (на аэрадром вылету) пяць ваенна-транспартных самалётаў Іл-76 ПКС РФ. Гэтыя ж самалёты ўчора ўвечары прыляцелі ў Беларусь з Пскова.

Па нашых звестках, самалёты паляцелі пустымі. Адзначым, што ў Беларусь яны таксама прыляцелі пустымі.

Такім чынам, самалёты проста суткі прабылі ў Мачулішчах і паляцелі назад. Нельга выключаць, што мэтай прылёту была перакідка воінскага кантынгенту з Беларусі ў РФ для падаўлення «мяцяжу Прыгожына». На гэта ўказвае той факт, што самалёты суткі проста знаходзіліся ў Беларусі без прыкметаў якой-небудзь актыўнасці.

У сваю чаргу, гэта можа сведчыць, што вынік «маршу справядлівасці» быў зусім не відавочным, раз прыйшлося адпраўляць у Беларусь транспартныя Ілы за падмацаваннем. Роўна як і не было ўпэўненасці ў выніках перамоваў, калі самалёты прастаялі ў Мачулішчах яшчэ цэлы дзень пасля заканчэння «мяцяжу».

Папярэдні матэрыял
Данілаў: Лукашэнка можа прыняць удзел у мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай
Наступны матэрыял
Науседа: НАТА павінна ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю

Iншыя матэрыялы