На русском языке:
Беларусских школьников всё чаще обязывают участвовать в российских мероприятиях, где их постепенно обрабатывают прокремлёской пропагандой
У апошнія месяцы навучэнцаў беларускіх устаноў адукацыі з нарастаючай частатой прыцягваюць да розных расійскіх тэлемастоў, анлайн-канферэнцый і фестываляў. Характэрна, што абсалютная большасць такіх мерапрыемстваў «на афішы» пазіцыянуюцца як нейтральныя або асветніцкія. Пагадзіцеся, што можа быць дрэннага ў тым, што ваша дзіця паўдзельнічае ў конкурсе творчасці ці памяці ветэранаў ВАВ?
Як кажуць, на тое і разлік. Прыкрываючыся абсалютна «бяскрыўднай» тэмай, ужо ў працэсе гэтых мерапрыемстваў, перад дзецьмі выступаюць усялякія Z-актывісты, якія проста «паміж справай» могуць згадаць пра «нацыстаў ва Украіне» ці «пра гераізм УС РФ» – то бок яны прасоўваюць крамлёўскія наратывы беларускім школьнікам.
Для разумення прывядзем усяго пару прыкладаў такіх мерапрыемстваў, якія прайшлі літаральна на мінулым тыдні:
- У школах Беларусі адбыўся тэлемост, прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Там таксама паўдзельнічалі прадстаўнікі т.зв. Прыднястроўскай рэспублікі і акупаваных тэрыторый Украіны, а адзін з удзельнікаў тэлемоста выступаў на фоне партрэтаў Пуціна і так званага «кіраўніка ДНР» Дзяніса Пушыліна.
- Вучні спецшколы №13 г. Мінска паўдзельнічалі ў фестывалі «Твае таленты так патрэбны планеце» ў Маскве, дзе ўдзельнік з Луганска выступаў у ваеннай форме з нашыўкай «Z» і амаль усе выступленні ўтрымлівалі ў сабе расійскі ідэалагічны кампанент.
- Вучні 9-х класаў школы №137 Мінска прынялі ўдзел у анлайн-канферэнцыі «Рэха вайны», дзе таксама былі прадстаўнікі т.зв. «ДНР».
Эксперты лічаць, што апрацоўка беларускіх школьнікаў прарасійскай прапагандай будзе толькі ўзмацняцца, а сама прапаганда ідэй Крамля ў беларускай адукацыі будзе ўсё больш адкрытай і яўнай.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.