Беларускія гастролі Прыгожына 2023: храналогія прылётаў бізнес-джэтаў ПВК у Беларусь

jetphotos.com
6 хв.

In English: Prigozhin’s tours to Belarus 2023: Chronology of arrivals of PMC business jets in Belarus
На русском языке: Беларусские гастроли Пригожина 2023: хронология прилётов бизнес-джетов ЧВК в Беларусь

За 2023 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 9 прыватных авіярэйсаў, звязаных з ПВК «Вагнер», у Беларусь.

У нашу краіну неаднаразова прылятаў і асноўны борт Прыгожына – Embraer Legacy 600 (RA-02795), які разбіўся ўвечары 23 жніўня, і некалькі іншых бартоў звязаных з Прыгожыным і яго ЧВК.

Вырашылі прааналізаваць і расказаць вам, калі і якія самалёты Прыгожына прыляталі ў Беларусь, а заадно і паказаць, чым Прыгожын і ко займаліся ў нашай краіне.

Асноўны борт Прыгожына RA-02795 (Embraer Legacy 600)

Беларускія гастролі Прыгожына 2023: храналогія прылётаў бізнес-джэтаў ПВК у Беларусь

  • 27.06.2023 прыляцеў з Растова ў «Мачулішчы» ў 07:40. Прабыў 15 гадзін і паляцеў а 22:39 у Пецярбург. У той дзень адбылася непублічная сустрэча Прыгожына з Лукашэнкам у рэзідэнцыі на Мінскім моры.
  • 01.07.2023 прыляцеў з Пецярбурга ў «Мачулішчы» ў 08:53 на 8 гадзін і паляцеў у 16:36 у Пецярбург.
  • 11.07.2023 прыляцеў з Шарамеццева ў «Мачулішчы» ў 19:36 на 21 гадзіну і паляцеў у 16:52 12/07 у Пецярбург.

Нагадаем, што падчас гэтага візіту Прыгожын начаваў у лагеры ПВК «Вагнер» у в. Мэта, а пазней зʼявілася ягонае фота ў майтках.

18.07.2023 прыляцеў з Пецярбурга ў «Мачулішчы» ў 11:05 і праз 13 гадзін (у 00:14) паляцеў у Шарамеццева.

Гэты візіт таксама быў адметны, бо тады ён выступіў перад наймітамі ў намётавым лагеры, а пазней зʼявілася і відэа прамовы Прыгожына.

Акрамя таго, на наступны дзень, 19 ліпеня, у Беларусі было зарэгістравана ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг», кіраўніком якога названы Прыгожын Яўген Віктаравіч, а відам дзейнасці было выбрана «кіраванне нерухомай маёмасцю».

І так, той візіт быў і апошнім палётам борта перад знішчэннем, бо аж да 23 жніўня самалёт без руху стаяў у Шарамеццева.

Далей раскажам, калі прыляталі ў Беларусь іншыя самалёты, звязаныя з ПВК «Вагнер».

✈ BAe 125-800B (RA-02878)

Беларускія гастролі Прыгожына 2023: храналогія прылётаў бізнес-джэтаў ПВК у Беларусь

А з гэтым бортам характэрна, што ён у Беларусь заўсёды лётаў адным маршрутам – Піцер-Мачулішчы-Піцер.

  • 27.06.2023 прыляцеў у «Мачулішчы» з Піцера ў 07:58, а праз 15 гадзін, а 22:42 паляцеў назад у Піцер.

Тады самалёт прылятаў разам з асноўным бортам Прыгожына, і паводле нашых звестак у той дзень прайшла непублічная сустрэча Прыгожына з Лукашэнкам у рэзідэнцыі на Мінскім моры і пасажыры гэтага борта таксама маюць дачыненне да той сустрэчы.

  • 29.07.2023 прыляцеў у 7:55 у «Мачулішчы» з Піцера, прабыў 12 гадзін 30 хвілін і паляцеў назад у 20:25.
  • 03.08.2023 прыляцеў у «Мачулішчы» ў 08:55 і праз 33 гадзіны 20 хвілін паляцеў у 18:18 таму.

Цікава, што падчас знаходжання самалёта ў Беларусі, 4 жніўня 2023 г. было зарэгістравана ТАА «Група «Вагнер» для аказання адукацыйных паслуг.

Beech C90GTi King Air (RA-07893) прылятаў у Беларусь усяго аднойчы – 03.08.2023 з Шарамеццева ў «Мачулішчы» ў 09:20, прабыў 5 гадзін 20 хвілін і паляцеў у 14:41 у Піцер.

Акрамя таго, да падзей, якія сталі вядомымі, як «мяцеж», у 2023 годзе ў Беларусь адзін раз прылятаў яшчэ адзін самалёт, які мае дачыненне да ПВК і ён апошні ў нашым спісе.

BAe 125-800B (RA-02731) прыляцеў у «Нацыянальны Аэрапорт Мінск» 23.02.2023 з Унукава ў 11:34. Прабыў 2 дні і 24.02.2023 паляцеў у 21:30 ва Унукава.

У нас таксама ёсць дадзеныя аб прылётах гэтага самалёта ў Беларусь у 2021-2022 гг.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка сказаў, што Прыгожын прыязджаў да яго разам з Уткіным, а ядро Вагнера застанецца ў Беларусі
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 3 верасня

Iншыя матэрыялы