На русском языке:
Беларусские военные подожгли лес
Сёння каля 18:00 гадзін на тэрыторыі 210-га авіяцыйнага палігона ВПС і войскаў СПА («Ружаны», на фота) адбылося загаранне ляснога масіву. Плошча пажару ўдакладняецца.
У тушэнні прымае ўдзел авіяцыя МНС РБ, у тым ліку верталёты з аэрадрома МНС «Ліпкі» (Мінск).
Паводле інфармацыі «Беларускі Гаюн», сёння на палігоне праводзілі заняткі верталётчыкі 50-й САБ з Мачулішчаў і 116-авіябазы з Ліды.
Напэўна, вайскоўцы вырашылі, што калі не яны, то гэта зрабілі б салдаты НАТА.