На русском языке:
Беларусские журналисты выиграли дело против режима Лукашенко в ООН
Камітэт ААН па правах чалавека разглядзеў зварот 4-х беларускіх журналістаў і прызнаў рэжым у РБ вінаватым у парушэнні іх правоў на законны збор і распаўсюд інфармацыі, замацаваных у артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, піша БАЖ.
У ААН праз сваіх адвакатаў звярталіся беларускія журналісты: Таццяна Смоткіна, Дзмітрый Лупач, Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова.
Журналісты звярталіся ў ААН праз тое, што рэжым парушыў правы журналістаў на свабоду выказвання думкі. За распаўсюджванне прадукцыі СМІ без акрэдытацыі іх прысудзілі да адміністрацыйных штрафаў.
Такім чынам, зараз рэжым у РБ абавязаны кампенсаваць журналістам штрафы і судовыя выдаткі. І пераглядзець так званы «закон аб СМІ» ў адпаведнасці з патрабаваннямі 19-га артыкула пакта. На гэта камітэт па правах чалавека ААН адвёў 180 дзён.