In English:
Belarusians helped to raise funds for the «Polish» Bayraktar for Ukraine
На русском языке:
Беларусы помогли собрать на «польский» Bayraktar для ВСУ
У Польшчы ў рамках акцыі «Байрактар для Украіны» сабралі больш за 23,7 млн. злотых з неабходных 22,5 млн. злотых ($4,8 млн).
Ініцыятар збору, вядомы польскі журналіст Славамір Серакоўскі паведаміў, што данацілі не толькі палякі, але і літоўцы, і беларусы, якія ўнеслі важкі ўклад.
«З першага дня я запрасіў беларусаў, якія жывуць у Польшчы, каб яны стварылі сваю віртуальную скарбонку ў межах гэтай акцыі і ў выніку яны сабралі найбольш грошай з усіх скарбонак. Гэта сведчанне таго, што Лукашэнка на баку Пуціна, але большасць беларусаў на баку Украіны», – адзначыў Серакоўскі.
У выніку толькі ў персанальнай скарбонцы беларусы заданацілі больш за $20 000 (93 тысячы злотых). Да канца збору застаецца яшчэ 5 дзён і на бягучы момант агульная сума данатаў ужо склала 23712812 злотых.