На русском языке:
Беларусы прощаются с Алесем Пушкиным
Сёння ў мястэчку Бобр прайшло развітанне з мастаком Алесем Пушкіным. На пахаванне сабраліся каля 100 чалавек.
Алесь пакінуў гэты свет у вышыванцы, а ў труну паклалі яго знакаміты капялюш, у якім ён прысутнічае на шматлікіх фотаздымках. Адпяванне прайшло ў мясцовым праваслаўным храме, куды труну неслі на руках.
Беларуская рада культуры запусціла збор памяці Алеся Пушкіна, які ўжо сабраў больш за €8 000. Выдаткі пойдуць, каб падтрымаць сям’ю мастака, сабраць, упарадкаваць ды каталагізаваць ягоную спадчыну. І толькі што пачаўся 3-гадзінны стрым, прысвечаны Алесю Пушкіну, дзе Беларуская рада культуры пакажа дакументальныя фільмы пра Алеся, архіўныя відэазапісы і выступы беларускіх музыкаў, прысвечаныя мастаку.
Алесь Пушкін памёр у няволі ўночы з 10 на 11 ліпеня. Алесю было 57 гадоў.