In English:
Belavia was excluded from the BSP system
На русском языке:
«Белавиа» исключили из системы взаиморасчетов BSP
У суботу ў тэлеграм-канале «Ну шо народ пагналі!» з’явілася інфармацыя, што авіякампанію «Белавія» выключаюць з сістэмы выстаўлення рахункаў і разлікаў Billing and Settlement Plan (BSP). Сёння гэтую інфармацыю выданню Zerkalo.io пацвердзілі ў IATA.
«Мы пацвярджаем, што авіякампанія «Белавія» была адхіленая ад удзелу ў Праграме IATA па білінгу і разліках (BSP) і Сістэмы разлікаў па грузавых рахунках (CASS)», – сказалі ў IATA журналістам Zerkalo.io.
Сістэма BSP дапамагае ўніфікаваць фінансавыя і інфармацыйныя патокі, што спрашчае працэдуру афармлення і продажу авіябілетаў авіякампаніямі і агентамі. Сёння ў гэтую сістэму ўключаныя 370 авіякампаній у 180 краінах свету. У той жа час сістэма разлікаў па грузавых рахунках (CASS) прызначаная для правядзення разлікаў паміж авіякампаніямі і экспедытарамі.
Нагадаем, авіякампанія «Белавія» трапіла ў пяты санкцыйны пакет ЕС. Гэта звязваюць з дапамогай у перавозцы мігрантаў з краін Блізкага Усходу. Раней мы пісалі, што з 26 кастрычніка авіякампанія адправіла на захоўванне ці перадала партнёрам 14 сваіх бартоў.