На русском языке:
Белта удалила пост о рассмотрении вопроса транслитерации геоназваний с беларусской латинки на русский язык
Сёння раніцай стала вядома, што на Рэспубліканскай радзе па гістарычнай палітыцы збіраюцца разгледзець пытанне аб транслітарацыі геаграфічных назваў вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы замест беларускай лацінкі.
Пра гэта Белта паведаміла са спасылкай на словы кіраўніка АП Ігара Сяргеенкі ў навіны ад 8 снежня 11:43.
Пазней, у 14:25 яны апублікавалі і пост у сваім тэлеграм-канале з выняткай Сяргеенкі. Аднак у раёне 15:00 стала вядома, што гэтае паседжанне ўжо скончана і ніякай інфармацыі па рашэнні не паведамлялася. Адзінае, што Сяргеенка сказаў у каментары прапагандыстам СТВ: «было вырашана, што »час унесці яснасць« у гэтым пытанні».
Дык вось, ужо ў 15:19 Белта выдаліла пост з інфармацыяй аб абмеркаванні прапановы выкарыстоўваць рускую мову пры транслітарацыі назваў вуліц.
Больш за тое, цытата Сяргеенка была выдаленая і з ранішняй навіны аб правядзенні пасяджэння.
I zrabili jany vyhlad, što ničoha nie adbyłosia.